На “прамой лініі” з жыхарамі Шчучыншчыны – дэпутат парламента Павел Міхалюк

30 красавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  па Шчучынскай акрузе № 60 сёмага склікання Павел Рышардавіч Міхалюк сумесна са старшынёй Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганнай Станіславаўнай Хвядзюк правялі прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна. Памочнік дэпутата Валянціна Мікалаеўна Ложэчнік дакументальна афармляла кожнае з узнятых пытанняў, каб яно заставалася на кантролі.

 

 

На прамую лінію патэлефанавалі шэсць чалавек. Так, старасту вёскі Зарэчча Казіміра Іосіфавіча Сільвановіча непакоіць нездавальняючы стан іх сельскай вуліцы. Пасля дыялогу Г.С. Хвядзюк са старшынёй Шчучынскага сельвыканкама С.Я. Возным, прыйшлі да дамоўленасці, што падсыпка дарогі будзе праведзена ў бліжэйшыя рабочыя дні.

 

Дзве жыхаркі Шчучына, незалежна адна ад другой, звярнуліся да дэпутата з аналагічнай прапановай, што гаворыць аб актуальнасці ўзнятай тэмы. А сутнасць вось у чым: дзеючае заканадаўства не дазваляе, каб аплатную работу сядзелкі маглі выконваць пенсіянеры, і гэта, як лічаць жанчыны, няправільна.

 

– Сёння людзі пенсійнага ўзросту працягваюць працаваць на заводзе, у розных установах і арганізацыях, а вось “пенсіянерская падпрацоўка” сядзелкай чамусьці не аплачваецца дзяржавай, – прыводзіць свае аргументы інвалід першай групы В.В. Грашчанкава, якой вельмі востра патрабуецца догляд, аднак жадаючых выконваць гэту работу з ліку людзей малодшага ўзросту не знаходзіцца, а пенсіянерам сацыяльная служба не можа аплачваць такія паслугі. – Значыць, трэба падкарэкціраваць закон, і мы звяртаемся да Вас, нашага дэпутата.

 

Павел Рышардавіч  Міхалюк паабяцаў накіраваць свой дэпутацкі запыт у Пастаянную камісію па працы і сацыяльных пытаннях з прапановай разгледзець магчымасць карэкціроўкі асобных пунктаў у частцы сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў. Аб прынятым рашэнні грамадзянкам будзе дадзены адказ.
Тэлефонныя званкі на прамую лінію тычыліся і работы РУП ЖКХ, добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі, рамонту даху ў жылым доме. Уздымаліся пытанні працаўладкавання, паляпшэння жыллёвых умоў. Як падкрэслівалася дэпутатамі, кожная жыццёвая сітуацыя патрабуе вывучэння, каб было прынята рашэнне ў прававым полі.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!