На пажары загінуў 21-гадовы мужчына - жыхар аграгарадка Ракавічы

15 сакавіка ў 04-09 жыхар аграгарадка Ракавічы Шчучынскага раёна паведаміў у службу 101 аб пажары на суседскім падворку, дзе аднапавярховы дом гарэў адкрытым полымем.

 

 

Падраздзяленні неадкладна накіраваліся на вуліцу Азёрную. Цагляны будынак быў ахоплены полымем, дах абрынуўся. У жылым пакоі на падлозе байцы МНС знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця.

 

 

Высветлілася, што кватэраздымшчык, 1998 года нараджэння, пражываў адзін і працаваў у мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Бацькі і брат пражываюць у іншым населеным пункце. Жыхары аграгарадка адклікаюцца аб загінулым станоўча.

 

Агнём знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Асноўная разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

 

 


За 2 месяцы бягучага года ў Гродзенскай вобласці з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загінулі 14 чалавек.

 

Не забывайце, што курцы падвяргаюць небяспецы не толькі сваё жыццё і здароўе, але і тых, хто знаходзіцца побач. Паліце бяспечна: прывучыце сябе не рабіць гэта ў доме або кватэры, абавязкова абсталюйце месца для курэння глыбокай попельніцай з вадой, заўсёды пераконвайцеся ў тым, што запалка або цыгарэта цалкам затушены.

 

grodno.mchs.gov.by

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!