На экскурсіі ў рэдакцыі "Дзянніцы" пабывалі адзінаццаці­класнікі гімназіі г. Шучына

На мінулым тыдні адзінаццаці­класнікі гімназіі г. Шучына разам з класным кіраўніком 11 “Б” класа Т.М. Сярдзюк пабывалі на экскурсіі ў рэдакцыі раённай газеты “Дзянніца”, каб больш даведацца пра прафесію журналіста. 
Мы паслухалі цікавы расказ галоўнага рэдактара Сяргея Генадзьевіча Касперчука пра гісторыю “раёнкі”, прасачылі ўвесь працэс падрыхтоўкі матэрыялаў і стварэння газеты. 
Рабяты з інтарэсам пагарталі старыя падшыўкі “Чырвонага сцяга”, “Савецкай вёскі” і сучаснай “Дзянніцы”, даведаліся пра ўзнагароды, якія атрымліваў калектыў рэдакцыі падчас удзелу ў розных конкурсах. Кожны работнік “Дзянніцы” расказаў пра вузкі напрамак сваёй дзейнасці. 
“Дзянніца” прыходзіць у многія дамы нашых рабят. Яе любяць чытаць нашы бацькі, бабулі, дзядулі, каб даведацца пра апошнія навіны, быць у курсе ўсіх раённых падзей.
На памяць пра цікавую сустрэчу С.Г. Каспярчук падарыў нам ручкі з лагатыпам “Дзянніцы”. 
Мы ўдзячны калектыву рэдакцыі за такую цёплую цікавую сустрэчу. Віншуем любімую газету з надыходзячым юбілеем, які яна адзначыць сёлета ў верасні, і жадаем усім работнікам поспехаў і працвітання.
Кацярына КАЛЕГАВА, Надзея ХРЫПТОВІЧ, вучаніцы 11 “Б” класа гімназіі. 
Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!