Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гродзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова. Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый.
Сёння ўдзельнікі прыгожай беларускамоўнай акцыі ўспомнілі, што значыць уважліва слухаць настаўніка, успрымаць тэкст на слых, самастойна правяраць памылкі і атрымоўваць адзнакі. У аўдыторыі, трэба сказаць, аказалася шмат выдатнікаў.
Чытала дыктоўку настаўніца беларускай мовы гімназіі №10 Гродна Ірына Мялешка. Яна прапанавала тэкст беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова “Наш родны край”.
– Абраны тэкст вельмі прыгожы, блізкі і мілы майму сэрцу, – рассказала настаўніца, – і, я думаю, усе, хто сёння пісаў гэтую дыктоўку, таксама адчулі прыгажосць слова нашага пісьменніка. Тэкст быў нескладаны, насычаны, канешне, знакамі прыпынку, але тыя, хто ўважліва слухаў, памылак не дапусцілі. Наша зямля, наша мова – тое адзінае, чым мы павінны даражыць, тое, што нас аб’ядноўвае і робіць сапраўднай нацыяй.
Дарэчы, напісаць дыктоўку сёння планавалася не толькі ў Гродзенскім аблвыканкаме. Такое ж мерапрыемства пройдзе ў абласным інстытуце развіцця адукацыі і абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. У раёнах вобласці акцыю правядуць грамадскія аб’яднанні.