Люблю цябе і ганаруся, мая краіна Беларусь! Шчучынцы адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Цэнтрам прыцягнення для шчучынцаў і гасцей горада стала адкрытая пляцоўка ля Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Актыўна працавалі тэматычныя  фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны. Людна было ля прылаўкаў з работамі народных умельцаў.

Цікавасцю карысталася тэматычная выстава прадукцыі суб'ектаў гаспадарання Шчучынскага раёна «Беларусь самабытная». Сваю прадукцыю прадэманстравалі ААТ “Васілішкі”, Саўгас “Вялікае Мажэйкава”, Шчучынскі лясгас. Дэгустацыю прадукцыі правёў Шчучынскі філіял ААТ “Молочный Мир”. 

У музейным пакоі СССР прайшоў майстар-клас для дзяцей і моладзі “Ліст з фронту”, падчас якога рабяты навучыліся рабіць трохкутнікі-пісьмы.

Уразіў паказ беларускіх нацыянальных касцюмаў і майстар-клас побытавых танцаў, выступленне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” сям’і Скорб з Васілішак. Цудоўныя песні дарылі ўсім артысты і выхаванцы РЦКіНТ.

Цікава прайшлі мерапрыемствы РК БРСМ, прымеркаваныя да Дня вышыванкі.

 

Увечары ўсіх чакае паказальнае выступленне майстра спорту Беларусі міжнароднага класа Яўгена Назарэвіча і флэшмоб «Беларусь моладзевая».

У 18.00 шчучынцаў і гасцей горада парадуе вядомымі песнямі легендарны беларускі ансамбль "Сябры". А яшчэ ўсіх чакае маладзёжная дыскатэка і  святочны феерверк.

Далучыцца райцэнтр і да рэспубліканскай акцыі "Праспяваем гімн Беларусі разам!».

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара. 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!