Летась тэмп роста прадукцыі ў кампаніі “Праймілк” склаў 140,3 %, а чысты прыбытак прадпрыемства павялічыўся ў шэсць разоў

Кампанія “Праймілк”, якой умела кіруе дырэктар Анатолій Бяляўскі, з’яўляецца адным з самых дынамічна развіваючыхся прадпрыемстваў не толькі раёна, але і вобласці. Летась тэмп роста прадукцыі тут склаў 140,3 %, а чысты прыбытак павялічыўся ў шэсць разоў, дзякуючы чаму працоўны калектыў завадчан прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемтсваў прамысловасці і лесагаспадарчых устаноў.

 

– Мы спецыялізуемся на выпуску сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату з масавай доляй тлушчу ад 20 % да 50 % і па сваіх вытворчых магутнасцях з’яўляемся буйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Усходняй Еўропе, – зазначае Анатолій Бяляўскі. – Прадукт, які ствараем, адпавядае ўсім сусветным патрабаванням і стандартам якасці, таму шырока запатрабаваны. За дзесяць гадоў, якія існуе наша кампанія, мы выйшлі на рынкі 37 краін свету. Геаграфія паставак уражвае: прэмыяльная прадукцыя на аснове малочнай сыроваткі паспяхова экспартуем ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, КНР, Маўртанію, Малайзію, Тайланд, Бангладэш, Пакістан, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан, Таджыкістан, Грузію, Турцыю, Ірак, Сірыю, Саудаўскую Аравію, Йемен, Нігерыю, Буркына-Фасо, Гвінею, Аўганістан. Адным з самых буйных нашых партнёраў з’яўляецца Расія. Там зацікаўлены ў беларускіх таварах, і нават прапанавалі нам выкарыстоўваючы напрацованы вопыт агранізаваць падобную вытворчасць у Ніжагародскай вобласці.

 

 

Сёння вытворчыя магутнасці кампаніі “Праймілк” загружаны на 100 %. Штодзённа тут прымаюць на перапрацоўку 900 тон сыроваткі і выпускаюць да 100 тон гатовага сухога рэчыва. Якасці тут надаюць першараднае значэнне, паму кліенты моуць быць упэўнены, што набываючы прадукцыю шчучынскага прадпрыемства – яны гарантавана атрымаюць тавар прэміум-класа.

 

– Нашы сухія канцэнтраты шырока запатрабаваны ў харчовай прамысловасці – малочнай, хлебапякарнай, кандытарскай, мясной, – працягвае Анатолій Станіслававіч. – Таксама мы ствараем інгрыдыенты, якія эфектыўна прымяняюцца ў кармавой галіне. Вялікай папулярнасцю сярод спажыўцоў карыстаецца і багатыя бялком мягкія сыры з канцэнтраванай сыроваткі пад брэндам “Chef Works”. Іх выпускаем да 30 тон у суткі. На реалізацыю гэтага масштабнага праекта было накіравана 8,5 мільёна еўра.

 

 

Між іншым, кампанія “Праймілк” на сённяшні дзень зяўляецца самым рэнтабельным прадпрыемствам у малочнай галіне Беларусі.

 

– Сярод складальнікаў нашага поспеху можна назваць аўтаматызацыю ўсіх вытворчых працэсаў, свой энергакомплекс, якасную сістэму ачысткі сцёкавых водаў, сучаснае абсталяванне, якое адпавядае ўсім сусветным стандартам, – подытожвае Анатолій Бяляўскі. – Аднак без высокакваліфікаваных спецыялістаў немагчыма было б дабіцца высокіх вытворчых паказчыкаў. Наш калектыў налічвае 200 работнікаў, і абсалютная большасць працуе поплеч ужо не першы год. Таму і справа спорыцца. Наша каманда маладая, дружная і мэтанакіраваная. Мы заўсёды думаем на перспектыву і ставім перад сабой амбіцыёзныя мэты. І паверце, умеем іх дасягаць!

 

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!