Лепшыя працаўнікі раёна першымі ацанілі магчымасці святлодыёднага экрана, устаноўленага на сцэне РЦКіНТ

 

 

У асаблівай урачыстай атмасферы праходзіць у Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ўрачысты сход з нагоды 85-годдзя Шчучынскага раёна.  

 

 

Упершыню ўрачыстасць у цэнтры культуры ладзіцца з выкарыстаннем святлодыёднага экрана – устройства перадачы і адлюстравання візуальнай інфармацыі, які літаральна днямі быў устаноўлены на сцэне. Сімвалічна, што менавіта лепшыя працаўнікі раёна змаглі першымі ацаніць магчымасці гэтай сучаснай тэхнікі. Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій надзвычай прыгожа перад гледачамі паўсталі самыя знакавыя старонкі гісторыі Шчучыншчыны – яркі, выразны пралог задаў эфектны тон усёй урачыстасці.

 

 

 

– На пакупку святлодыёднага экрана памерам сем на пяць метраў былі накіраваны сродкі раённага бюджэту ў памеры 180 тысяч рублёў, – расказвае  загадчык сектара культуры райвыканкама Анжэла Турэвіч. – Яго ўстаноўкай займаліся спецыялісты мінскай фірмы ТАА "ІнтСІС". Экран стацыянарны, пры неабходнасці можа перамяшчацца ўверх і апускацца ўніз – металічная аснова для яго замацавання надзейная. На экране можа дэманстравацца неабходная відэаінфармацыя. Выкарыстанне такой тэхнікі дае магчымасць зрабіць дзейства, якое адбываецца на сцэне, больш яркім і каларытным.

 

 

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота Сяргея КАСПЕРЧУКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!