Культурны дыялог. Са шчучынцамі сустрэлася прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марына Юркевіч

 

Сёння, 5 жніўня, у Прынеманскім краі “прызямліўся” культурны дэсант. На чале з міністрам культуры Анатолем Маркевічам  горад Гродна і Гродзенскую вобласць наведалі супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта – вывучыць і прааналізаваць эфектыўнасць работы устаноў культуры рэгіёна, узяць на аловак праблемныя пытанні.

 

 

У актавай зале Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў з прадстаўнікамі сферы сустрэлася начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч. Спачатку у рамках Адзінага дня інфармавання Марына Браніславаўна расказала прысутным аб будаўніцтве жылля у нашай краіне і дзяржаўнай жыллёвай палітыцы, пры гэтым сканцэнтравала ўвагу на вырашэнні кватэрных пытанняў менавіта ў Гродзенскай вобласці.

 

 

 Што тычыцца непасрэдна нашага рэгіёна, то тут карысную інфармацыю да сабраўшыхся данесла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Таццяна Цюсіна.
М.Б. Юркевіч прааналізавала таксама работу галіны культуры рэспублікі і напрамкі яе далейшага развіцця, кадравыя і адукацыйныя пытанні сферы, расказала аб аднаўленні і рэстаўрацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, закранула многа іншых цікавых пытанняў.

 

 

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі калектываў устаноў культуры Шчучына Марына Браніславаўна правяла асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію. Госцю цікавіла жыццё сельскіх клубаў і Дамоў культуры, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, праблемы і прафесіянальныя напрацоўкі. З гэтай мэтай М.Б. Юркевіч наведала некаторыя культустановы раёна.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!