Какие загадки хранит 500-летняя история Жировичского Свято-Успенского мужского монастыря
Аб тым, як Жыровічы, ці Жыровіцы — аб такой назве мястэчка сведчаць гістарычныя крыніцы, рыхтуюцца да ўрачыстасцей, даведалася карэспандэнт «НГ».
Выходзіш з аўтобуса на дарогу, што вядзе да абіцелі, і адразу ўражвае прастора, якая паўстае перад вачыма. З узвышша ўвогуле адкрываецца цудоўны від на манастыр і наваколле. Калі будзеце ўважлівымі, у натоўпе, што цягнецца да абіцелі, заўважыце дзядулю ў доўгім адзенні. За маршчынамі на твары і сівымі валасамі ўбачыце ясны позірк блакітных спагадлівых вачэй. Мясцовыя кажуць, што гэта нашчадак падскарбія Вялікага Княства Літоўскага Аляксандра Солтана, таго самага, што па волі вялікага князя Казіміра больш за пяцьсот гадоў таму стаў уладальнікам старадаўняга паселішча.
…Пастаіш на ўзвышшы, акінеш позіркам прастор і прыгадаеш радкі з кнігі ігуменні Гаўрыілы (Марыі Глухавай) «Усерадаснае заступленне Белай Русі»: «На жыровіцкай зямлі цудоўна зліваецца тонкі духмяны водар палявых кветак з прыгажосцю стройнай сцяблінкі і вытанчаных пялесткаў, размаляваных самымі разнастайнымі дзівоснымі фарбамі… І ўсё гэта хараство зроблена Госпадам для чалавека, які, па задуме Творцы, ёсць цудоўны посуд, створаны Ім для асноўнай мэты — знаходжання ў ім Духа Святога».
Першая кніга аб гісторыі манастыра — раней былі толькі брашуры і манаграфіі — убачыла свет не так даўно ў гонар юбілею абіцелі.
Аўтар-укладальніца настаяцельніца Свята-Ражство-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродне ігумення Гаўрыіла працавала над кнігай амаль два гады. На старонках выдання — не толькі гістарычныя звесткі і рэдкія фотаздымкі. Па ўсім відаць, што аўтар жыла на слонімскай зямлі і з дзяцінства бачыла яе прыгажосць. Так і ёсць. Ігумення вырасла ў Жыровіцах. З чатырохгадовага ўзросту бывала ў сценах абіцелі і нават слухала лекцыі. Той час можна лічыць пачаткам яе шляху да веры.
Выданне змяшчае шмат цікавых фактаў. Аднак у гісторыі манастыра ёсць нямала дзіўных легенд і паданняў, у якія немагчыма не паверыць.
Навукоўцы і сёння не могуць дакладна вызначыць дату ўзнікнення Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. Як сцвярджае прафесар Мінскай духоўнай семінарыі Валянціна Цяплова, захаваліся толькі справаводскія дакументы, якія сведчаць аб тым, што манастыр у XVI стагоддзі ўжо дакладна існаваў
Якое захапленне агарнула на наступны дзень усё тых жа пастушкоў, калі ізноў на той жа грушы яны ўбачылі ззянне. Там была ікона. Хлапчукі аднеслі яе гаспадару. Вось тады шляхціц здагадаўся, што цудоўны абраз з’яўляецца на адным і тым жа месцы не проста так. Задумаў пабудаваць там храм. І праз некаторы час была ўзведзена драўляная царква. Слава пра Жыровіцкі абраз хутка разнеслася па наваколлі, і ў мястэчка пацягнуліся натоўпы багамольцаў.
«Аднойчы прыехаў у абіцель заможны чалавек разам са сваёй жонкай і сказаў: «Вось ехалі мы здалёк і, відаць, не паспелі. Памерла наша дачка па дарозе».
Дзяўчына, якая чароўным чынам ажыла, прысвяціла жыццё служэнню Богу. А потым была прызначана настаяцельніцай Пінскага жаночага манастыра.
…У двары абіцелі сустракаю протаіерэя Віталія Антоніка. Ён расказаў гісторыю аб тым, што ў манастыры лячылі не толькі святыя абразы, але і святары. Напрыклад, знакаміты Саратаўскі епіскап Гермаген (Даўганаў), якога адправілі ў Жыровіцы ў ссылку за крытыку Рыгора Распуціна — лекара царскай сям’і. Айцец Гермаген пазбаўляў людзей ад розных хвароб. Бабуля протаіерэя Віталія Антоніка доўгі час не магла рухаць рукамі. Старую прывезлі да епіскапа Гермагена, і ён прагнаў яе немач назаўсёды. «Бабуля пражыла больш за дзевяноста гадоў і амаль да самай смерці корпалася ў агародзе і цягала кошыкі з буракамі ды морквай, — расказаў прафесар. — На жаль, у паслярэвалюцыйны час Гермаген быў замучаны бандай багаборцаў. З цягам часу епіскап быў праслаўлены ў ліку святых Рускай праваслаўнай царквы».
Слава пра цудадзейную ікону распаўсюдзілася амаль адразу пасля яе з’яўлення. Прасіць у яе выратавання ці заступніцтва заўсёды ішлі не толькі беларусы, але і рускія, палякі, літоўцы, украінцы. Прасілі збаўлення ад цяжкіх хвароб і простыя людзі, і высокапастаўленыя асобы. Многія лічылі, што калі пасяліцца на гэтай зямлі, то атрымаеш апеку нябесную, збавішся ад грахоў.
У 1520 годзе ў Жыровіцах здарыўся вялікі пажар, які знішчыў царкву і, як адразу падумалі людзі, ікону таксама.
З тае пары людзі пачалі пакланяцца каменю як святыні. Было вырашана пабудаваць вакол яго храм. Аднойчы ў Жыровіцы завітала багатая жанчына Элеанора Галавічанка і ахвяравала восем тысяч злотых. За іх у пачатку XVII стагоддзя і быў узведзены храм.
Ёсць сведчанне, што ў час наступальнай аперацыі савецкіх войскаў пілот, якому было загадана разбамбіць манастыр, там, дзе на ўсіх картах былі пазначаны Жыровіцы, бачыў пустое месца.
У алтарнай частцы Яўленскай царквы па-ранейшаму стаіць той самы цуда-камень, на якім Жыровіцкі абраз быў здабыты другі раз. На камені-прастоле у наш час здзяйсняюць боскія літургіі.
Калі падыходзіш да Крыжаўзвіжанскага храма, заўважаеш, што ён стаіць на ўзгорку, быццам сімвалізуючы гару Галгофу, на якой быў распяты Ісус Хрыстос. У яго крыпце-ўсыпальніцы ў канцы XIX стагоддзя пахавалі вядомага царкоўнага дзеяча архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла Галубовіча. Асаблівасць храма — лесвіца з дваццаці васьмі прыступак, зробленая па ўзоры той, па якой Ісус Хрыстос падымаўся на суд Понція Пілата. Арыгінал найкаштоўнай рэліквіі хрысціянскай веры зараз знаходзіцца ў Рыме ў царкве Скала Санта.
На гістарычных картах паселішча пазначана як «Жыровіцы». А некаторыя мясцовыя жыхары называлі яго «Жыраво», ад слова «жыр» або «тлушч». Справа ў тым, што тут былі вельмі ўрадлівыя землі і людзі вырошчвалі добры ўраджай.
…Пераходзячы да храма Святога Мікалая Цудатворца, семінарыст Яўген Жук звяртае ўвагу на тое, што дагэтуль няма дакладных звестак аб паходжанні назвы мястэчка:
— У старадаўняй мясцовай песні ёсць такія радкі: «Колькі ад Шылавіц да Жыровіц, столькі ад Жыровіц да Шылавіц…». На гістарычных картах паселішча пазначана як «Жыровіцы». А некаторыя мясцовыя жыхары называлі яго «Жыраво», ад слова «жыр» або «тлушч». Справа ў тым, што тут былі вельмі ўрадлівыя землі і людзі вырошчвалі добры ўраджай. У кнізе польскага даследчыка Валяр’яна Харкевіча, дзе ідзе гаворка пра Жыровіцкі абраз, выкарыстоўваецца назва «Матка Боска ад жыру» і фігуруе ў даследаванні больш як дзесяць разоў.
Падчас Першай сусветнай вайны Жыровіцкі абраз Божай Маці і царкоўная маёмасць манастыра былі вывезены ў Маскву. Святыню знайшоў у падвалах сабора Васілія Блажэннага жыровіцкі архімандрыт Ціхан Шарапаў. Ён зайшоў у храм, узяў абраз і без перашкод прывёз яго ў слоічку з варэннем у Жыровіцы.