Как украшали дома к Новому году предки белорусов
Удакладнім, што Новы год у гісторыі нашай краіны святкавалі не толькі 1 студзеня. Адзначалі яго і 1 сакавіка, і 1 верасня. А ўсё таму, што звязвалі свята ў першую чаргу з нараджэннем сонца і пачаткам новага вегетатыўнага цыкла. Адпаведнымі былі і «дэкарацыі».
Адным з абавязковых атрыбутаў на Новы год і Каляды была салома. Яе, піша livingheritage.by, засцілалі на падлогу ў хаце, а таксама падкідалі да столі, каб у новым годзе такімі ж высокімі выраслі каласы і можна было сабраць багаты ўраджай. Салому клалі пад абрус каляднага стала, а потым абвязвалі ёю пладовыя дрэвы або неслі ў поле. Яшчэ да свята вырабляўся саламяны павук у выглядзе сонца, зоркі або ромба — як сімвал урадлівасці і абярэг, закліканы ахоўваць хату, прыносіць шчасце і забяспечваць дабрабыт сям’і. Як правіла, павук падвешваўся над сталом у чырвоным куце.
|
|
Акрамя павука, выраблялі папяровыя фіранкі на вокны — так званыя выцінанкі. Цягам часу гэта традыцыя трансфармавалася ў звычай вешаць сняжынкі на вокны да навагодніх свят. Традыцыі пляцення павукоў і выразання з паперы і сёння захоўваюцца ў некаторых рэгіёнах краіны. Прычым майстры строга прытрымліваюцца старажытных тэхналогій. Так, традыцыя збору саламяных павукоў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Па-іншаму выглядаў у нашых продкаў і святочны стол. Не было на ім ні мандарынаў, ні шампанскага. Але хапала іншых страў. Стол рыхтавалі багаты, каб у наступным годзе цешыцца дастаткам. На свята падавалі каўбасы, катлеты і іншыя стравы са свініны або ялавічыны, масла, сыр, бліны, верашчаку, гародніну, рыбу, грыбы. А запівалі гэта ўсё ўзварам, півам або сытай — разбаўленым у халоднай вадзе мёдам.