Ігар Аверка: “2024-ты на Шчучыншчыне быў годам вялікага хлеба і вялікага малака”

На сумесным пасяджэнні райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў першы намеснік старшыні -- начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Аверка адзначыў, што ў 2024 годзе вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 107,7% пры заданні 106,6%.
Валавая вытворчасць малака па раёне павялічылася на 3,9% і склала 161 тыс. тон. Усе сельгасарганізацыі, за выключэннем ААТ “Васілішкі”, павялічылі вытворчасць малака. Сярэдні надой малака ад каровы ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 288 кг і склаў 8426 кг. У двух сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна прадуктыўнасць малочных кароў перавысіла 10000 кг малака. Што тычыцца якасці, то за 2024 год рэалізавана малака сортам "экстра" 89,2% ад агульнага аб'ёму продажу. Таварнасць малака склала 92,4%.
Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 13,8 тыс. тон, або 100,5% да ўзроўню мінулага года. Прадукцыя вырошчвання свіней – 22,5 тыс. тон, што на 16% больш за ўзровень 2023 года. У раёне атрымана 30,9 млн штук яек (104%).
Добрых вынікаў дабіліся працаўнікі аграрнага сектара і ў раслінаводстве. Сельгасарганізацыі раёна сабралі больш за 173 тыс. тон зерня, з кожнага гектара атрымана па 60,5 цэнтнера. Валавая вытворчасць рапсу склала 23,9 тыс. тон, што на 2 тыс. тон больш за ўзровень 2023 года. Валавы збор бульбы склаў 9,1 тыс. тон, накопана 83,9 тыс. тон цукровых буракоў. Нарыхтавана кармоў на зімова-стойлавы перыяд 322 тыс. тон кармавых адзінак, што на 38,4 тыс. тон больш за ўзровень 2023 года.
“Дзянніца”.