Ідэалагічны актыў раёна падвёў вынікі работы за мінулы год і вызначыў задачы на ​​перспектыву

 

Сёння прадстаўнікі ідэалагічнай "вертыкалі" раёна падводзілі вынікі работы за год мінулы і вызначалі прыярытэтныя накірункі на бліжэйшую перспектыву. Людзі, якія сабраліся на гэтай сустрэчы ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі,  -- з кагорты патрыётаў у самым лепшым сэнсе гэтага слова. І ў тым, што ў працоўных калектывах захоўваецца стабільная сітуацыя, іх заслугу цяжка пераацаніць.  

 

   

 

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна.

 

 

Стан ідэалагічнай работы на прадпрыемствах і ў арганізацыях прааналізавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Дысько, падкрэсліўшы неабходнасць удасканальваць формы і метады, накіроўваць намаганні ідэолагаў на выкананне сацыяльна-эканамічных задач, дапамогу людзям у вырашэнні праблемных пытанняў.

 

    

 

-- У 2024 годзе дзейнасць ідэалагічнай вертыкалі раёна была накіравана на захаванне стабільнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, спакойнага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах, правядзенне мерапрыемстваў у рамках Года якасці. Ідэалагічнае забеспячэнне важнейшых электаральных кампаній і іншых грамадска-палітычных мерапрыемстваў характарызавалася нефармальнымі падыходамі, шырокім уцягваннем у дыялог грамадскасці. Пацвярджэнне таму -- шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, дні інфармавання, -- адзначыла Вераніка Дысько.

 

У раёне на прадпрыемствах працуюць 22 ідэалагічныя работнікі, 14 чалавек у адказе за ідэалагічнае забеспячэнне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У асноўным гэта людзі не проста кампетэнтныя, а выдатныя арганізатары, якія карыстаюцца даверам і высокім аўтарытэтам, вывучаюць і валодаюць інавацыйнымі тэхналогіямі сувязей з грамадскасцю. Нашы ідэолагі працуюць у цеснай сувязі з грамадскімі арганізацыямі “БСЖ”, "Белая Русь", “БРСМ”, прафсаюзнымі і ветэранскімі арганізацыямі, Чырвоным Крыжам і многімі іншымі. Аб чым сведчыць удзел у мерапрыемстве лідараў узгаданых грамадскіх аб'яднанняў. На сумесным рахунку раённай ідэалагічнай "вертыкалі" нямала цікавых і высакародных спраў.

 

   

 

Было адзначана, што ў мінулым годзе вялася работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, падтрыманні ў парадку ўсіх форм і аб’ектаў увекавечання, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шчучыншчыны. Праводзімыя архіўна-даследчыя пошукавыя мерапрыемствы дазволілі ўстанавіць 108 імёнаў раней невядомых абаронцаў Айчыны.

 

Асобная ўвага была ўдзелена этнаканфесійнай сітуацыі ў Шчучынскім раёне. У рэгіёне ажыццяўляюць дзейнасць 32 рэлігійныя абшчыны. Дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы нацыянальных адносін накіравана на захаванне міжнацыянальнай стабільнасці ў рэгіёне, недапушчэнне фактаў этнічнай варожасці.

 

    

 

Абмяркоўваліся пытанні прымянення рэзультатыўных падыходаў у рабоце з моладдзю, эфектыўнай работы з маладымі кадрамі і іх замацаваннем у працоўных калектывах, другаснай занятасці маладога пакалення, уключэння моладзі ў валанцёрскі рух. Размова ішла аб неабходнасці ўмацоўваць імідж грамадскіх арганізацый, якія могуць аказваць значна больш сур'ёзную дапамогу ў вырашэнні грамадскіх праблем.

 

У цэнтры ўвагі таксама ключавая роля раённых СМІ ў фармаванні грамадскай думкі. Назіраецца значны рост даверу насельніцтва да газеты “Дзянніца”, якая, у сваю чаргу, працягвае нарошчваць аўдыторыю ў сацыяльных сетках і месенджарах.

 

Намеснік дырэктара ААТ “Васілішкі” Святлана Габіс падзяліліся з калегамі вопытам сваёй работы. Яго багата назапашана ў працоўных калектывах ААТ “Орля”, МПМК-167 і Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства, якія па выніках мінулага года сталі пераможцамі раённага конкурсу на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы.

 

Высока ацаніла дасягненні ідэалагічнай вертыкалі Шчучыншчыны Таццяна Цюсіна. Яна падзякавала ўсім прысутным у зале за адказныя адносіны да выканання задач дзяржаўнай важнасці. А таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што сёння, як ніколі, важна арганізаваць эфектыўнае ідэалагічнае суправаджэнне Года добраўпарадкавання, Пяцігодкі якасці, 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама іншых сацыяльна значных праектаў 2025 года, павышаць якасць ідэалагічнай работы на месцах і не спыняцца на дасягнутым. Ідэолаг -- гэта чалавек, якому да ўсяго ёсць справа…

 

    

 

Падчас цырымоніі ўзнагароджання па выніках мінулага года за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Шчучынскага раёна былі адзначаны лепшыя работнікі ідэалагічнай вертыкалі.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 

            

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!