Хватит и себе, и на экспорт: в этом году ожидается хороший урожай картофеля, овощей и фруктов

 

Надвор’е сёлета прымусiла аграрыяў крыху пахвалявацца. Тым не менш прагноз па ўраджаi радуе. У Мiнсельгасхарчы ўпэўнены, што хопiць i сабе, i на экспарт. Чакаецца, што на асабiстых прысядзiбных участках, у фермераў i ў сельгасарганiзацыях убяруць 6,1 млн тон бульбы, 1,76 млн тон гароднiны i 601 000 тон пладоў i ягад. Дарэчы, прыкладна такiя ж аб’ёмы былi i летась.

 

— Асноўныя аб’ёмы вырошчвання ў грамадскiм сектары сканцэнтраваны на буйнатаварных вытворчасцях — тут вырошчваецца каля 50—60 працэнтаў ураджаю, — адзначыла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення раслiнаводства Мiнсельгасхарчу Таццяна Карбановiч. — У аснове ўраджаю ляжыць няўхiльнае захаванне тэхнiчных нарматываў вырошчвання прадукцыi, потым падключаюцца прырода i iншыя фактары. У дапамогу — навука. Штогод удасканальваецца сартавы склад культур. Так, у Дзяржрэестр сартоў уключаецца мноства нашых i замежных сартоў i гiбрыдаў. У iм 173 гатункi бульбы, прычым i для прыгатавання фры, чыпсаў, замарожанага, гарнiрнага, больш за 2,4 тысячы гатункаў i гiбрыдаў агароднiнных культур i больш за 200 гатункаў пладовых i ягадных культур. У апошнiя гады значна пашыраецца асартымент прадукцыi. Зараз апрацоўваюцца практычна ўсе культуры, для якiх клiматычныя ўмовы нашай краiны прыдатныя. Што тычыцца экзатычных вiдаў, якiмi захапляецца насельнiцтва, да вырошчвання iх на прамысловай аснове мы падыходзiм больш фундаментальна.

Узяць, напрыклад, бахчавыя. Сёлета кавунамi занята 50 гектараў, з якiх плануецца сабраць 800 тон ягад. Асноўныя аб’ёмы — у Брэсцкай вобласцi. Упершыню да працэсу далучылiся i на Магiлёўшчыне. Сабрана ўжо каля 100 тон. Адпускная цана —60—80 капеек за кiлаграм. Попыт вялiкi, падкрэслiвае начальнiк упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скiндэр. Дарэчы, кааператары супрацоўнiчаюць не толькi з насельнiцтвам, але i з фермерамi — у спiсе партнёраў iх больш за 300.

 

Унутраны рынак будзе поўнасцю забяспечаны гароднінай і садавіной.

— Мы закупляем i рэалiзуем кавуны апошнiя гадоў 6—7. Прычым на працягу апошнiх гадоў толькi кааператары закупляюць каля тысячы тон беларускіх кавуноў. Стараемся выдзелiць іх на прылаўку. Тым больш што па смакавых якасцях i карыснасцi яны не саступаюць кавунам з расiйскага поўдня. Па цане нашы крыху даражэйшыя, але людзi ахвотна бяруць, — дзелiцца назiраннямi прадстаўнiк Белкаапсаюза.

Асобнае пытанне — яблыкi. У планах на гэты год сабраць 160 000 тон у фермерскiх гаспадарках i ў сельгасарганiзацыях. У апошнiя гады было закладзена больш за 3000 гектараў маладых садоў. Гэтай восенню маладыя яблынi з’явяцца яшчэ на 500 гектарах.

 

— Выбар выканаўцы адбываецца на конкурснай аснове, як гэтага патрабуе дзяржпраграма развiцця аграрнага бiзнесу. У прынцыпе, можа ўдзельнiчаць любы. Галоўнае — падыходзiць па вызначаных крытэрыях. Сярод iх — вопыт у садаводстве, узровень працы i наяўнасць сучасных сховiшчаў, — пералiчвае Таццяна Карбановiч. — Адзначу, што дзяржпадтрымкi хапае не на 100 працэнтаў работ, а на 11—14 працэнтаў для закладкi саду. Разам з тым апошнiм часам колькасць прэтэндэнтаў расце. Так, напрыклад, сёлета ў конкурсе перамаглі 36 арганiзацый.

Крыху пачакаць — i сады пачнуць пладаносiць. У той жа час усё яшчэ стаiць пытанне, як захаваць яблыкi да канца вясны, каб забяспечыць насельнiцтва ўласнай садавiной i скарацiць iмпарт.

 

У планах на гэты год сабраць 160 000 тон яблыкаў у фермерскiх гаспадарках i ў сельгасарганiзацыях.

— Дыяпазон захоўвання яблыкаў мы абавязаны вытрымаць да мая. Але часцяком у апошнiя месяцы нашых яблыкаў недастаткова, як бы мы нi спрабавалi працаваць з фермерскiмi гаспадаркамi, маючы свае сучасныя сховiшчы для садавiны. Выключэнне — рэдкiя сарты i калi яблыкi захоўваюцца як мага даўжэй у першапачаткова створаных умовах, гэта значыць, камеры не адчыняюцца, — патлумачыла Аксана Скiндэр.

 

 

СБ

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!