Хутка ў Шчучыне па вуліцы Заводскай будзе здадзены ў эксплуатацыю чарговы 60-кватрэны дом.

Хутка ў Шчучыне па вуліцы Заводскай будзе здадзены ў эксплуатацыю чарговы 60-кватэрны дом. Гэта будзе ўжо шостая пяціпавярхоўка, узведзеная будаўнікамі МПМК-167 у гэтым мікрараёне.

 

Новы будынак, дзе кампактна размясціліся 20 аднапакаёвых, 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых кватэр, ужо дабудаваны. Засталося толькі цалкам накрыць дах, які пакуль зманціраваны напалову. У той частцы дома, дзе ўсе вонкавыя работы завершаны, ужо зроблена ўся “ўнутранка”: праведзены неабходныя камунікацыі, устаўлены дзверы і вокны, на падлогу пакладзены ламінат, на сценах – свежапаклееныя шпалеры. Па падліках спецыялістаў МПМК-167, адзін квадратны метр жылля ў новым 60-кватэрным доме будзе каштаваць каля 1,4 тысячы рублёў.

 

– Плануецца, што ўсе, хто вырашыў палепшыць свае жыллёвыя ўмовы і заключыў дагавор на ўдзел у долевым будаўніцтве дадзенага аб’екта, ужо ў жніўні бягучага года змогуць справіць тут наваселле, – гаворыць намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шкіндзераў. – З 60 камфортных кватэр, якія зроблены “пад ключ”, 36 атрымаюць шматдзетныя сем’і. Яшчэ 7 кватэр будуць выдзелены пад сацыяльнае жыллё і 2 – пад арэнднае. На дадзены момант у новым доме засталіся не размеркаванымі дзве двухпакаёўкі. Жадаеце стаць іх гаспадарамі – падавайце адпаведную заяву ў службу АДНО АКНО райвыканкама па адрасу: г. Шчучын, плошча Свабоды, 11, кабінет 13. Тэлефоны для сувязі: 21538 або 21539.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!