Хутка гараджане і госці горада змогуць любавацца пышным цветам бэзу

Нядаўна дзевяцікласнікі-гімназісты разам са сваімі класнымі кіраўнікамі І.С. Падгурскай і А.У. Трахімчык прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля касцёла св. Тэрэзы Авільскай.
Некалькі год таму з паўднёвага боку храма былі пасаджаны кусты бэзу. Яны пачувалі сябе не вельмі камфортна, таму што ім не хапала сонечнага святла. 
– Мы вырашылі перанесці гэтую прыгожую дэкаратыўную расліну на іншае месца і пасадзіць кусты ўздоўж агароджы, каб і святла, і цяпла ім было ўдосталь, – тлумачыць айцец Вітольд Пяцельчыц. – Калі яны зацвітуць, гэта будзе вельмі прыгожае відовішча, і гараджане, і госці горада змогуць любавацца іх пышным цветам. 
А на тым месцы, дзе рос бэз, будзе пасеяна траўка і пасаджаны іншыя, не настолькі патрабавальныя расліны. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!