Гуляй, Масленіца:як шчучынцы вясну гукалі ды блінамі ласаваліся

Масленіца – адно з любімых беларускіх народных святаў. Традыцыі і звычаі масленічнага тыдня прыйшлі да нас з глыбокай старажытнасці і па сённяшні дзень застаюцца нязменнымі. Гэта провады зімы і радаснае гуканне вясны, масавыя гулянні і шчодрыя пачастункі.

 На традыцыйным свяце Масленіца на плошчы Свабоды шчучынцы і госці горада таксама гукалі вясну. З ранку тут гучалі беларускія народныя песні, і, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, панаваў святочны настрой.

     

Шчыра запрашалі ўсіх на свята карабейнікі. Да таго ж, яны частавалі шчучынцаў прысмакамі, прапаноўвалі паспытаць сваё шчасце і набыць латарэйны білет. Падчас свята ўсе жадаючыя маглі стаць удзельнікамі конкурсаў і гледачамі тэатралізаванага прадстаўленыя і паспрабаваць гарачых бліноў маглі.

Свае дзверы адчыніў горад майстроў. Можна было не толькі набыць работы народных умельцаў, але і пачаставацца смачным сырам ды духмяным шашлыком, ацаніць салодкі мядок. Для дзетак працавалі атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі.

На сцэне ладзілася сапраўдная тэатралізаваная імпрэза. У госці завіталі Зіма, Вясняначкі ды Вясна. З задавальненнем спрабавалі шчучынцы і госці горада традыцыйныя масленічныя бліны.

Дарэчы, раней лічылася, што з кожным з’едзеным бліном, у гэты дзень, чалавек атрымлівае часцінку цяпла і святла сонца. Таму самым шчаслівым, па павер’і, павінен быў стаць менавіта той чалавек, які з’ядаў больш за ўсіх бліноў.

Песні і танцы, смех і гоман не заціхалі не на хвіліну. Не абышлося без веснавых карагодаў. Весела прайшла і латарэя, арганізатарам якой выступіў Шчучынскі філіял ААТ "Малочны Мір".

  Апагеем свята стала масленічнае вогнішча. Усе разам палілі пудзіла, якое, паводле традыцыі, спальваюць у апошні масленічны дзень як сімвал развітання з зімой.

У святочнай праграме была і традыцыйная забава. Напрыклад, кожны мог пакарыць драўляны 12-мятровы слуп, на вяршыні якога пераможцу чакаў прыз. Сярод смельчакоў былі: Уладзіслаў Цяслюк, Максім Кахновіч, Дзмітрый Булах і іншыя. Спрабавалі свае сілы нават хлопчыкі і дзяўчынкі! Двойчы пакарылі сёлета ступ Дзмітрый Васілюк і Антон Чайко. Хлопцы – штогод паказваюць майстра-клас у гэтай забаве і лёгка бяруць 12-мятровую вышыню.

 

 -- Як у вас атрымліваецца пакараць слуп? – цікаўлюся ў аднаго з асілкаў.

 -- Я проста працую з лесам, -- усміхаецца Антон Чайко. – у мяне свая справа: займаюся лесанарыхтоўкай. На Масленніцу стараюся штогод прыходзіць. Посуд, што атрымаў у падарунак аддам жонцы, якая зусім нядаўна падаравала мне сына!

Свята працягвалася з добрымі спевамі. Свае музычны нумары дарылі шчучынскія артысты, і госці з Лідскага і Мастоўскага раёнаў.


Масленіца ў Шчучыне прайшла па-беларуску: каларытна, ярка і святочна!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Цікава ведаць

Народныя традыцыі кожнаму з сямі дзён масленічнага тыдня прысвоілі пэўную назву і канкрэтныя правілы паводзін.

Панядзелак носіць назву «сустрэча» масленіцы. У гэты дзень дзятва ляпіла з снегу замкі і горкі, прыгаворваючы доўгія прымаўкі, якія павінны былі прыцягнуць Масленіцу. А дарослыя з падручных сродкаў будавалі пудзіла Зімы, якое вазілі па дварах на санях. Пад канец дня яго вывозілі за ваколіцу і ўсталёўвалі на ўзвышшы.

Аўторак называюць «зайгрышы», таму што моладзь завадатар ў гэты дзень новыя знаёмствы, ўладкоўваліся агледзіны нявест, і ўсе весяліліся і адпачывалі. У аўторак таксама па дварах хадзілі калядоўшчыкі, якія за пэўную плату, у выглядзе бліноў, дазвалялі прывязаць да веніка стужачку. І разам з гэтай стужачкай калядоўшчыкі выносілі з сабой з дому ўсе немачы, жыццёвыя нягоды і няшчасці.

Сераду называлі «ласаўка». Яна адрознівалася тым, што цешча павінна была запрасіць зяця на бліны. Ну а разам з зяцем частавала яшчэ і многіх іншых сваякоў і гасцей. І кожная гаспадыня старалася неяк па-асабліваму здзівіць гасцей.

 У чацвер пачыналася «шырокая» Масленіца і называлася яна «разгул» - традыцыі і звычаі дадзенага свята прымушалі збіраць найбагатыя сталы і ладзіць вясёлыя гулянні. На стол ставілі брагу, піва і віно, а да пудзіла зносілі непатрэбныя рэчы.

Пятніцу называлі «цешчыны вячоркі». У гэты дзень менавіта зяць павінен быў па-ўсякаму шчасціць сваякоў жонкі (асабліва цешчаў), але не толькі блінамі і іншымі пачастункамі, але таксама павагай і пашанай.

У суботу ж, наадварот, нявесткі стараліся пачаставаць сваякам мужа (суботу так і называлі «золовкины вячоркі»). Маладыя гаспадыні імкнуліся прыгатаваць усё самае лепшае, каб не ашукацца перад сваякамі.

Нядзелю называюць «правадамі» або «Даравальнай нядзеляй». Гэты дзень завяршае масленічную тыдзень. Вернікі хрысціяне абавязкова наведваюць храм, ходзяць да сяброў і знаёмых, каб папрасіць у іх прабачэння. Існаваў і яшчэ адзін цікавы звычай. У гэты дзень людзі рассылалі адзін аднаму укрух. Яго пяклі спецыяльна да гэтага дня ў выглядзе невялікага жытняга хлеба, абсыпанага цукрам, разынкамі і чарнаслівам.

Не абыходзілася на свята без варажбы. Дзяўчыны па выглядзе бліноў вызначалі – ці доўга, ці ў дзеўках сядзець. Калі цеста добра ад патэльні адстае – будзе вяселле, прыстае – у гэтым годзе жаніха не відаць. Краю бліноў роўныя – муж трапіцца добры, ірваныя – сварлівы. Ў дзіравых блінах лічылі адтуліны: колькі іх – столькі дзетак Бог дасць.

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!