Гісторыя ажыла. У Крэве, на Юравай гары, адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы (фотарэпартаж)

Адкрыццё адбылося 5 лістапада.

Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары. Пра тое, што вежа-дазорца ўзводзіцца ў Крэве, газета пісала.

 

mf48qobt8xr550zxabug4hqvqxbtldhh.jpg
s8s4xlrck5jcf7ha9fnv3q27nhsxj8zy.jpg
 

5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага цікавага аб’екта. Удзельнікі імпрэзы віталі тых, хто меў непасрэднае дачыненне да з’яўлення вежы.

 

17wqc9c3lz8svz9akimw2rxd41o67ek2.jpg
 

Аўтар  ідэі і спонсар, за сродкі якога ўзводзілася вежа, - Вячаслаў Бруёк, дырэктар мінскай кампаніі “Фомар”.   

2qbgoeycsvgqmv03l725yvr737b8lv3m.jpg

Сталічны архітэктар Андрэй Шулаеў, які распрацаваў праект крэўскай вежы.

eolcmez0rrq8btr5bkzbw84mq78kr6va.jpg

Працы выконвала  брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пахомава. Прадпрымальнік Андрэй Кацько прадаставіў спецыяльныя вадкасці для апрацоўкі драўніны.

42iom4duj7qvh0jixkplpgdb76ehtvsn.jpg

Каваныя элементы падрыхтавалі кавалі Аляксей Патапенка і Яўген Сліж (на фота злева). Каардынатарам праекта з’яўлялася дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна.

Павіншавалі прысутных з адкрыццём новага турыстычнага аб’екта дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Марозаў і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.

hz1ortcbwwvakxqsmw1q85s7nigvguwq.jpg

bvgzqw48wlh7g17redwsf2a256v8u35s.jpg

Ключом, які перадаў Вячаслаў Бруёк Ігару Шчаснаму, былі адчынены дзверы – і першыя наведвальнікі  падняліся на вежу.

u3pjzlooffecxwuej70y1tnmhxq4ydst.jpg

Новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, ужо выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў гэтага гістарычнага месца. З вежы адкрываюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага населенага пункта.

Пасля ўрачыстай часткі імпрэзы публіка накіравалася да муроў Крэўскага замка, дзе была арганізавана цікавая забаўляльная праграма.

k787umkqg052x8bq2h8oi17zykm1s2qc.jpg
 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!