Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Шчучыне

“Захаваем нашу гістарычную спадчыну” – такі дэвіз міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА 18 красавіка з 1984 года. Менавіта да гэтай даты прымеркаваны 10 юбілейны “Фэст экскурсаводаў – 2019”.

13-14 красавіка 2019 г. у рамках Фэста ў Шчучынскім раёне пройдуць наступныя мерапрыемствы:

13 красавіка:

11.00 – пешаходная экскурсія па горадзе “Гістарычны Шчучын”. Сустрэча з групай – плошча Свабоды ля вежы з гадзіннікам. Экскурсія праводзіцца на рускай мове.
15.00 – пешаходная экскурсія па горадзе “Гістарычны Шчучын”. Сустрэча з групай – плошча Свабоды  ля вежы з гадзіннікам. Экскурсія праводзіцца на беларускай мове.
11.00 – 15.00 – працуе музейная экспазіцыя ў палацы Друцкіх-Любецкіх.
14 красавіка:
12.00 – экскурсія прысвечаная жыццю і творчасці Чэслава Немэна, Стара-Васілішкаўскі клуб-музей.
Сустрэча з групай – в. Старыя Васілішкі, 7 (Стара-Васілішкаўскі клуб-музей). Экскурсія праводзіцца на беларускай мове.

Усе мерапрыемствы ў рамках “Фэста экскурсаводаў – 2019” бясплатныя.  Пажаданы папярэдні запіс па тэлефоне +375(29) 2544513, 8 (01514) 27702.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!