Дзіцячы садок на 170 месцаў будзе ўрачыста адкрыты 1 верасня

Будаўніцтва дзіцячага садка знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Так што новы сучасны дзіцячы сад стане выдатным падарункам маленькім гараджанам і іх бацькам да пачатку новага навучальнага года.

Будаўнічыя работы на аб'екце практычна завершаны, актыўна вядзецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. З уводам у эксплуатацыю гэтай установы адукацыі ў горадзе будзе вырашана праблема з забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых дашкольных установах. А жыхары новага мікрараёна пазбавяцца ад клопатаў, звязаных з дастаўкай дзяцей у дзіцячыя сады, якія размешчаны на аддаленні ад месца жыхарства.

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!