Дзень падпісчыка – адкрыты мікрафон для чытачоў

Нядаўна ў раённым вузле паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка. Для нас, журналістаў “раёнкі”, такія сустрэчы надзвычай важныя. Гэта магчымасць абмеркаваць надзённыя праблемы гараджан і вяскоўцаў, абмяняцца апошнімі навінамі, пачуць слушныя парады. 

У той дзень нашы адданыя чытачы адзін за другім спяшаліся аформіць падпіску. Прыемна, што многія падыходзілі, каб проста пагутарыць і расказаць, што зімой падпісаліся адразу на паўгода на “Дзянніцу”! 
Для многіх гараджан і вяскоўцаў наша газета – асноўная крыніца раённай інфармацыі. З цікавасцю чытаюць людзі не толькі матэрыялы мясцовых аўтараў, але і рэкламу, і віншаванні. Адным словам, кожны знаходзіць на старонках “Дзянніцы” штосьці сваё, таму “раёнка” і застаецца адной з любімых газет. 


Падчас Дня падпісчыка нам дапамагалі сябры – супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі: спецыяліст па продажы Гражына Генадзьеўна Васюк і інструктар па падпісцы Святлана Іванаўна Зубік. Дзяўчаты не толькі афармлялі падпіску, але і дарылі шчучынцам разнастайныя часопісы, прапаноўвалі прысутным прыняць удзел у дабрачыннай акцыі – аформіць падпіску на любое выданне для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха­фізічнага развіцця. 
Падчас Дня падпісчыка мы сустрэліся з некалькімі дзясяткамі нашых чытачоў, якія з задавальненнем аформілі падпіску на наша выданне. 


Актыўна выпісвалі “Дзянніцу” жыхары з вуліц: Зялёнай, Заводскай, Астроўскага, Гастэлы. Чытачы, якія аформілі падпіску на “раёнку”, да таго ж атрымалі прыемная падарункі ад рэдакцыі раённай газеты – фірменныя блакноты і ручкі. 
Шчыра дзякуем вам за тое, што вы прыходзіце на Дні падпісчыка. 
Калі мы будзем заўсёды разам, газета стане яшчэ больш цікавай! У нас многа праектаў і задумак, таму мы абяцаем і далей радаваць вас, паважаныя чытачы, цікавымі навінамі і публікацыямі. Заставайцеся з намі! 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара і Аляксандра КАСПЕРЧУКА. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!