Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Надзея Хальцова ў складзе маніторынгавай групы азнаёмілася з цэнамі і асартыментам у шчучынскіх крамах

 

Згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Беларусі працягвае ажыццяўляцца кантроль цэн у гандлёвых арганізацыях. У рамках гэтай работы маніторынгавая група ў складзе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзеі Хальцовай, намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Міхаіла Сушчэўскага і намесніка начальніка ўпраўлення эканомікі райвыканкама Наталлі Асовік наведалі шэраг гандлёвых аб’ектаў нашага райцэнтра.

 

 

Сярод наведаных аб’ектаў былі крамы “Родны Кут” па вуліцы Рудога, “ProЗапас” на плошчы Свабоды і “Еўраопт” па вуліцы Гастэлы. У першую чаргу членаў маніторынгавай групы цікавілі парадак фарміравання цэнаў на тавары, а таксама наяўнасць і разнастайнасць асартыменту сацыяльна значных тавараў.

 

 

Па выніках маніторынгу Надзея Хальцова адзначыла наступнае:

 

– Асартымент тавараў дастаткова поўны. У людзей ёсць выбар, хто хоча набыць прадукты харчавання танней, можа гэта зрабіць, альбо можна выбраць прадукт большай ці меншай тлустасці, каб задаволіць свае патрэбы і жаданні. Падчас маніторынгу недахопаў мы не выявілі. Наведалі тры магазіны, якія належаць да розных гандлёвых сетак, таму была магчымасць пазнаёміцца з рознымі пастаўшчыкамі тавараў. Разнастайнасць асартыменту парадавала. Людзі без праблем могуць набыць сабе тавары першай неабходнасці, сацыяльнай накіраванасці. Усё добра, будзем спадзявацца, што і далей будзе яшчэ лепш.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!