Даведаліся, якімі тэмпамі ў гаспадарках Шчучыншчыны ідзе тэхузбраенне
Создано Александр Касперчук 07.02.2020 в 14:24
У мінулым годзе гаспадаркі раёна закупілі 86 адзінак сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. У гэтым плане найбольш вызначыліся ААТ “Дэмбрава” (26 адзінак), ААТ “Шчучынаграпрадукт” (21 адзінка) і ААТ “АграГЖС” (15 адзінак).
– На дапамогу аграрыям Шчучыншчыны прыбылі 19 трактароў, з якіх 3 – энерганасычаныя, – зазначае начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Антон Мікалаевіч Кавалеўскі. – Таксама набыты 8 высокапрадукцыйных машын для ўнясення арганічных угнаенняў, 2 самаходныя апырсквальнікі і 5 кормараздатчыкаў. Уся гэтая тэхніка ўжо абкатана і гатова да пачатку новага сезона.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.