"Дапамога побач"

Такое прылажэнне прапануюць устанавіць на персанальныя смартфоны і планшэты актывісты Чырвонага Крыжа

А растлумачальная работа распачалася ў гарачых кропках -- прама на жніве. Старшыня раённай арганізацыі БТЧК Г.С. Мацюк прывезла ў поле бутэліраваную пітную ваду, каб раздаць механізатарам філіяла "Жалудоцкі агракомплекс", а заадно і правесці кароткую гутарку, якія меры прымаць у выпадку дрэннага самаадчування. Тэмпература жніўня -- вышэй кліматычнай нормы, а спёка, як вядома, не лепшым чынам адбіваецца на арганізме.

-- Новыя тэхналогіі стаяць на службе чалавеку. Вельмі зручна, калі на персанальны смартфон або планшэт, які мае аперацыйную сістэму Аndrоіd, устанавіць прылажэнне "Дапамога побач", -- расказвае Галіна Станіславаўна. -- Тады дастаткова нажаць на значок з лагатыпам Чырвонага Крыжа і будзе выдадзена дакладная інфармацыя, як дзейнічаць у экстрэмальнай сітуацыі. Такая электронная падказка ніколі не будзе лішняй, і ўжо вельмі многія зацікавіліся новай магчымасцю перастрахавацца ад небяспекі.

 Г.С. Мацюк разам са сваімі памочнікамі і актывістамі праводзіць прафілактычную работу, каб і гараджане, і вяскоўцы прынялі меры і  не пацярпелі ад спёкі. Раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў дзеянні можна ўбачыць у гэтыя дні на палетках ААТ "Першамайск-агра", "Дэмбрава", СВУ "Пратасаўшчына" і іншых аграпрадпрыемстваў.

 Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!