Аліна Гарнасько – бронзавы прызёр Алімпіяды

 

Беларуска Аліна Гарнасько заваявала бронзавы медаль у індывідуальным мнагабор’і ў алімпійскіх спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы.

 

Яе сума за чатыры практыкаванні — 102,700. Серабро ў рассіянкі Дзіны Аверынай. Упершыню з 1996 году расійскія гімнасткі засталіся без алімпійскага «золата». Алімпійскай чэмпіёнкай у Токіа стала прадстаўніца Ізраіля Лінай Ашрам.

 

Аліна Гарнасько — вучаніца адзінай беларускай алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Марыны Лобач. Аліна паўтарыла поспех у індывідуальным мнагабор’і Юліі Раскінай, Інны Жукавай (абедзве-серебаро) і Любові Чаркашынай (бронза), якія станавіліся прызёрамі Алімпіяды ў сувярэнны перыяд беларускай гісторыі.

 

З бронзавым поспехам Аліну Гарнасько павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка. «Дарагая Аліна! Ад усёй душы віншую цябе з высокім дасягненнем — бронзавым медалём Алімпійскіх гульняў у Токіа. Складнікі твайго поспеху — сур’ёзны ўзровень падрыхтоўкі, цвёрдасць характару, упэўненасць ва ўласных сілах, велізарная воля да перамогі і, вядома, падтрымка настаўнікаў, родных і блізкіх, усіх беларускіх аматараў мастацкай гімнастыкі, якія шчыра перажывалі і хварэлі за цябе на шляху да запаветнай мары. Сёння ты здолела ярка раскрыць свой спартыўны і творчы патэнцыял, а таксама падарыць прыхільнікам самага грацыёзнага віду спорту незабыўныя хвіліны радасці і ўрачыстасці», — перадае віншаванне прэс-служба НАК Беларусі. Таксама Віктар Лукашэнка пажадаў Аліне здароўя, удачы, шчасця і новых перамог.

 

ЗВЯЗДА

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!