Агонь памяці прымалі маладыя спецыялісты

Працягваецца эстафета перадачы Агню памяці. У мінулы панядзелак у памятных мясцінах, дзе пахаваны героі вайны і ахвяры фашызму, ад валанцёраў яго прымалі маладыя спецыялісты.

 

– Актыўна ўдзельнічаюць у гэтай акцыі маладыя спецыялісты Шчучынскай ЦРБ, Шчучынскага філіяла Гродзенскага райспажыўтаварыства, Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, устаноў адукацыі раёна, – гаворыць першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Куцэйка. – Памяць пра землякоў і пра тых, хто знайшоў вечны спачын на нашай зямлі, жыве ў сэрцы кожнага жыхара нашага раёна. І вельмі важна, што менавіта моладзь імкнецца зрабіць усё магчымае, каб імёны гэтых герояў вайны ніколі не адышлі ў небыццё.
У бліжэйшы панядзелак Агонь памяці ад маладых спецыялістаў прыме працоўная моладзь. Яна будзе ў адказе за тое, каб гэты свяшчэнны агонь нязгасна асвятляў месцы пахавання герояў вайны і ахвяр фашызму. У знак нашай памяці…

 

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота з архіва РК ГА “БРСМ”.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!