Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Ракавіцкай школе

Адзіны дзень інфармавання праводзіцца ў нашай “Школе актыўнага грамадзяніна” кожны чацвёрты чацвер месяца. Цікавыя і змястоўныя заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам настаўнікаў. 

Чарговая інфармацыйная гадзіна – адкрыты дыялог – была прысвечана 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бачылі б вы ўрачыстыя твары маіх сяброў! Яны вельмі хваляваліся, бо чакалі гасцей – А.І. Арабчык, дырэктара УА “Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”, і Ф.К. Сухоцкага, настаўніка працоўнага навучання. Гэта былыя выпускнікі нашай школы, творчыя людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія прысвяцілі сваё жыццё і прафесійную дзейнасць малой радзіме – нашай Шчучыншчыне.
Гучалі цікавыя пытанні рабят і не менш цікавыя адказы гасцей, разважанні, прапановы. Ніхто і не заўважыў, як хутка праляцеў час! Адметна, што мы ўпэўніліся ў сваіх думках: у нас, маладых, наперадзе шмат цікавага, незвычайнага, новага, і сёння ў кожнага маладога чалавека безліч магчымасцей рэалізаваць сябе ў самых розных сферах жыцця. А Канстытуцыя – гарант нашай упэўненасці.
Ганна РУСАК,
вучаніца 11 класа Ракавіцкага дз/с-СШ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!