Сообщение об ошибке

Image resize threshold of 10 remote images has been reached. Please use fewer remote images.

Абласны фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» чарговы раз сабраў удзельникау и гасцей свята на шлюзе Дамброўка

 

Фестываль распачаўся шэсцем да галоўнай сцэны.

 

 

2021-08-28 12.09.44.JPG2021-08-28 12.11.43.JPG

 

 

Вядучыя павіталі гасцей і ўдзельнікаў свята на трох мовах: беларускай, польскай і літоўскай, пасля чаго для ўрачыстага адкрацця на сцэну былі запрошаны ганаровыя госці. Сярод іх намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч, старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Аляксандр Сонгін, старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Казімір Знайдзінскі і старшыня Пяляскага грамадскага аб'яднання літоўцаў «Гімтыне» Іван Мацюлевіч.

 

 

 
2021-08-28 12.10.32.JPG2021-08-28 12.06.14.JPG2021-08-28 12.12.17.JPG

 

 

Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк вітаў усіх прысутных цёплай прамовай:

 

 

2021-08-28 12.14.46.JPG- Аўгустоўскі канал - унікальнае гідратэхнічнае збудаванне, якое аб’ядноўвае тры народы: беларусаў, палякаў і літоўцаў. Першыя фестывалі тут праходзілі, калі канала ва ўсёй яго цяперашняй прыгажосці фактычна не было, але сёння, дзякуючы беражлівым адносінам да гісторыі і традыцый трох народаў, з дзяржаўнай дапамогай і падтрымкай грамадскіх аб’яднанняў мы змаглі даць другое жыццё гэтаму ўнікальнаму аб’екту. Аўгустоўскі канал з’яўляецца турыстычнай жамчужынай не толькі Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, але спадчынай трох краін, злучаных адной зямлёй. Сёлета на свяце не так многа, як звычайна, прысутных: пандэмія ўнесла свае карэктывы. Але я ўпэўнены, што ўсё наладзіцца, і мы зноў зможам убачыць сяброў з Літвы, Польшчы, іншых краін на наступным фестывалі. Будзе магчымасць, як і раней, сустрэцца і паказаць, як весела і цікава мы ўмеем бавіць час, як мы любім і паважаем адзін аднаго, як мы шануем традыцыи нашых продкаў. 
 

 

 
2021-08-28 12.15.44.JPG2021-08-28 12.16.08.JPG2021-08-28 12.12.36.JPG
2021-08-28 12.15.27.JPG
 
 
 
2021-08-28 12.14.57.JPG- Нягледзячы на дождж, на пандэмію, на іншыя праблемы, мы разам, - падкрэсліла Ірына Карповіч. - Мы разам усёй нашай краінай, мы разам з нашымі суседзямі, таму што ў нас створаны моцны фундамент культур і традыцый. І сёння мы працягваем напаўняць нашу духоўную спадчыну, якую абавязкова ўсе разам пранясем у будучыню.
 

 

 
2021-08-28 12.27.05.JPG2021-08-28 12.27.10.JPG 
 
 
Пасля ўрачыстага адкрыцця пачалася канцэртная праграма. У ёй прынялі ўдзел творчыя калектывы Гродзенскай вобласці.   
 
 
 
2021-08-28 12.24.51.JPG2021-08-28 12.11.32.JPG2021-08-28 12.40.28.JPG2021-08-28 12.26.44.JPG2021-08-28 12.39.22.JPG2021-08-28 12.06.58.JPG2021-08-28 12.07.31.JPG2021-08-28 12.39.39.JPG
 
 
- На сцэне сёння мы бачым людзей рознага ўзросту: бабуль, якім за 80 гадоў, таксама дзетак, якім няма яшчэ і 10. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е яны прыехалі сюды з розных куткоў вобласці, как парадаваць нас сваімі спевамі. Варта адзначыць, што калектывы, якія сёння выступаюць, складаюцца з прадстаўнікоў беларускай, літоўскай і польскай нацыянальнасцей, якія разам жывуць на беларускай зямлі. Яны захоўваюць культурныя традыцыі сваіх народаў, - расказала начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.
 
 
 
2021-08-28 12.51.36.JPG2021-08-28 12.52.33.JPG2021-08-28 12.52.24.JPG2021-08-28 12.52.43.JPG2021-08-28 12.53.35.JPG2021-08-28 12.54.29.JPG2021-08-28 12.59.31.JPG 2021-08-28 12.55.40.JPG2021-08-28 13.01.22.JPG2021-08-28 13.04.36.JPG
 
 
Недалёка ад сцэны разгарнулася рамесніцкая пляцоўка. Тут майстры па пляценні паясоў і саломапляценні, ганчары і кавалі,  майстры па разьбе па дрэве. -  На фестываль мы прыязджаем ужо трэці раз. Па-першае, каб  паказаць скарбы роднага Іўеўскага краю, створаныя залатымі рукамі нашых умельцаў, а, па-другое, каб проста адпачыць і добра правесці час. Прырода навокал цудоўная, побач – сябры, як гэта можа не падабацца, – падзялілася ўражаннямі саломапляцельшчыца, член беларускага «Саюза майстроў» народнай творчасці і загадчыца аддзела рамёстваў традыцыйнай культуры горада Іўя Ірына Смірнова.
 
 
 
2021-08-28 12.54.54.JPG
 
 
Кожны госць мерапрыемства меў магчымасць на некаторы час паспрабаваць сябе ў ролі рамесніка.
 

- Сёння мы прапануем прысутным чатыры майстар-класы: па саломапляценнні, ткацтве паясоў, вырабе лялек-абярэгаў і пляценні фенечкі, - расказала начальнік аддзела этнаграфіі, фальклору і раместваў Гродзенскага раёна Вікторыя Ланеўская. – Фенечку плясці ўжо пачалі. Мы назвалі яе «Фенечкай сяброўства». Сутнасць у тым, каб кожны чалавек падыйшоў і працягнуў працу папярэдняга, каб у выніку атрымаўся вялікі і прыгожы выраб, створаны агульнымі стараннямі.

 
 
 
2021-08-28 13.11.41.JPG2021-08-28 13.10.34.JPG2021-08-28 13.11.28.JPG
 
 
На фестывалі быў арганізаваны бібліятэчны open-air. Тут можна было пазнаёміцца з выставай пра гісторыю правядзення фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў». На працягу ўсяго дня на свяце таксама дзейнічала выстава-прэзентацыя традыцыйнай народнай вопраткі Гродзенскай вобласці «Водгукі далёкай старажытнасці», працаваў арт-праект «Яднае сяброўства» – карціна з саматканых дываноў. Адбылася акцыя «Пабудуем Аўгустоўскі канал разам»,  якая дазволіла ўдзельнікам свята са спадручных матэрыялаў стварыць мадэль Аўгустоўскага канала. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, фестываль прайшоў цёпла і весела.
 
 
 
2021-08-28 13.23.10.JPG2021-08-28 13.24.41.JPG2021-08-28 13.25.43.JPG2021-08-28 12.57.26.JPG2021-08-28 12.57.14.JPG2021-08-28 13.29.23.JPG

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!