Падаравалі ўсмешкі матулям у рамках акцыі Беларускага саюза жанчын
Создано Юлия Тимощук 12.10.2018 в 13:15Падаравалі ўсмешкі матулям у рамках акцыі Беларускага саюза жанчын актывісткі раённай арганізацыі і пярвічкі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
На гэты раз віншавалі матуль на гарадской плошчы. Блакітныя паветраныя шары сталі добрым напамінам пра надыходзячае свята – Дзень маці. А сонечны кастрычніцкі дзень задаў цудоўны настрой.