“Дзянніца” – назва з якой крыніцы?
Создано Татьяна Ступакевич 18.01.2018 в 13:06Пастаянныя чытачы ўжо даўно прывыклі да арыгінальнай назвы нашай раённай газеты. Большасць з іх дакладна ведае, што слова “дзянніца” абазначае – “ранішняя зорка”, “пачатак дня”. А вось госці Шчучыншчыны, асабліва калі яны з блізкага ці далёкага замежжа, часцяком здзіўляюцца і просяць патлумачыць, адкуль узялася такая нетрывіяльная і не зусім зразумелая для іх назва.