Такая творчая Таццяна
Создано Анна Каспер 09.03.2017 в 14:39Сёлета аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама па выніках працы за 2016 год увайшоў у тройку лепшых у вобласці. У гэтым вялікая заслуга былога начальніка аддзела С.Г. Касперчука і яго калег па творчым цэху. Таццяна Васільеўна Ганчарук – адна з іх. Намеснікам начальніка яна працуе трэці год, аднак ужо паспела заваяваць павагу кіраўніцтва і калег.