Свята сустракай – пра бяспеку не забывай
Создано Татьяна Полубятко 23.12.2017 в 12:43У навагоднюю ноч пасля бою курантаў дарогі многіх шчучынцаў і іх гасцей сыходзяцца ля гарадской ёлкі, дзе можна “уплесці” свой добры настрой у агульны клубок весялосці і радасці. Каб час, праведзены ў грамадскім месцы і вялікай кампаніі, застаўся цёплым успамінам, варта ведаць і захоўваць правілы бяспечных паводзін.