І ў бальніцы было свята
Создано Анна Каспер 28.12.2017 в 16:41Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія сталі напярэдадні навагодніх святаў пацыентамі Шчучынскай раённай бальніцы не засталіся без належнай увагі. Да іх у госці завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка, Воўк і Мядзведзь.