Залог бяспекі – прафілактыка
Создано Анна Рудская 30.11.2017 в 16:27– За апошнія пяць год на тэрыторыі Лядскага сельсавета ў пажарах не дапушчана гібелі ніводнага чалавека, – адкрываючы сельскі сход, што прайшоў днямі ў Ляшчанскім дз/с-СШ, паведаміў старшыня Лядскага сельвыканкама Павел Анатольевіч Літавар. – Гэтаму садзейнічае штодзённая карпатлівая работа, якая праводзіцца з насельніцтвам па выкананні правіл пажарнай, газавай, электрычнай бяспекі.