У гонар Вялікай Перамогі. Сёння патрыёты Шчучыншчыны здзейснілі аўтапрабег па месцах баявой славы і нашай удзячнай памяці
Создано Татьяна Ступакевич 05.05.2023 в 17:17З плошчы Свабоды ў Шчучыне быў дадзены старт традыцыйнаму майскаму аўтапрабегу, сярод удзельнікаў якога – кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны працы і Узброеных Сіл, моладзь… Усяго больш за 20 аўтамабіляў са сцягамі і эмблемамі стройнай калонай курсіравалі па дарогах Шчучыншчыны.