Таццяна Фядзюк з аграгарадка Васілішкі стварае дзіўныя кампазіцыі з жывых і засушаных кветак, садавіны і ягад
Создано Юлия Тимощук 27.02.2019 в 8:53Таццяна Фядзюк сцвярджае, што свае творчыя пошукі пачала яшчэ ў маленстве. Тады першая настаўніца навучыла яе вязаць і плесці з бісеру. Маленькай дзяўчынцы вельмі падабаліся гэтыя заняткі, дадаткова яна пачала наведваць гурткі па саломапляценні, а на ўроках імкнулася зрабіць нешта па-за школьнай праграмай.