А мы вучымся па-беларуску! Урок у беларускамоўным класе першай гарадской школы
Создано Анна Рудская 31.10.2018 в 15:05– Нам вельмі падабаецца размаўляць на нашай роднай мове! – амаль у адзін голас сцвярджалі трэцякласнікі першай гарадской школы, калі я запытала, чаму яны вырашылі вучыцца ў беларускамоўным класе. – Так цікава кожны дзень адкрываць для сябе новыя словы, вывучаць народныя традыцыі, запамінаць вершы па-беларуску.