Нядаўна да нас у рэдакцыю зайшоў лідчанін. Мужчына шмат гадоў таму быў героем нашай газетнай паласы, аднак і сёння яму ёсць што расказаць. Эдуард Уладзіміравіч Зяновіч – дзіця вайны. І хай сабе афіцыйна такога статуса не існуе, мы разумеем, што гэта не проста словы.