сельский совет

Ганаровы пераходны сцяг зноў у Астрынскім сельсавеце. Даведаліся, як развіваецца гэты рэгіён

 

Добрая навіна аб перамозе ў раённым спаборніцтве напаткала калектыў Астрынскага сельвыканкама акурат напярэдадні 8 Сакавіка, таму свята для старшыні сельвыканкама Наталлі Лебядзевіч і яе дружнай жаночай каманды, што называецца, падвоілася.

 

З чысцінёй і парадкам усё ў парадку

Безумоўна, прыгарадны статус сельсавета дае свае перавагі пры арганізацыі сістэмы жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама станоўча ўплывае на дэмаграфію. Да райцэнтра блізка, да шашы М6 таксама, плюс цудоўная прырода ў наваколлі… Таму людзі ахвотна выбіраюць гэтыя мясціны для пражывання – узводзяць жыллё, набываюць і абнаўляюць апусцелыя сядзібы. Сёлетні год – не выключэнне.

Домік у вёсцы: хто ахвотна будуецца і набывае апусцелыя сядзібы ў Шчучынскім сельсавеце

 

“Вы прайдзіцеся па вуліцы Лясной у Тур’і – такое хараство, усё аж зіхаціць!” – так эмацыянальна-вобразна старшыня Шчучынскага сельвыканкама Станіслаў Яўгенюшавіч Возны пачынае расказ пра землякоў, якія ўласнаручна ствараюць прыгажосць у доме і на зямлі.