“Накукарэкаць” шчасце, насмяяцца да слёз, бясконца дзівіцца на цуды… Чым парадавала прэм’ера камедыі, што з вялікім поспехам прайшла на шчучынскай сцэне
Создано Татьяна Ступакевич 08.05.2023 в 8:53Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар п’есы “Во, дзе тыя цуды!” – Аксана Атарык. У сферы культуры гэта таленавітая жанчына працуе даўно, а вось у Шчучынскім РЦКіНТ – чалавек, можна сказаць, новы: кіраўніком драматычнага гуртка для дарослых з’яўляецца ўсяго паўгода. За гэты час Аксана Паўлаўна здолела сабраць у свой гурт людзей творчых, захопленых тэатрам і здольных пераўвасобіцца да непазнавальнасці.