Памятаць, каб жыць. У памяць аб спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсках на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зінякі” прайшоў жалобны мітынг
Создано Олег Шишловский 22.03.2023 в 16:4822 сакавіка – чорная дата, назаўсёды ўнесеная ў летапіс нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень 80 гадоў таму нацысцкія карнікі спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь Лагойскага раёна. Памяць аб гэтай жудаснай трагедыі дагэтуль застаецца незагойнай ранай у нашых сэрцах. Шмат крыві ў гады ліхалецця пралілося і на шчучынскай зямлі.