Земляки

З Днём нараджэння, ветэран!

Днямі свой 95-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Мацвееўна Паўлава. Павіншаваць паважаную жанчыну з Днём нараджэння завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч і загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Уладзіміраўна Панова. 

Дажынкавы “вянок”, або “Унукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны...”

Чарговы выпуск новага праекта “Фамільная каштоўнасць” мы вырашылі прысвяціць шчучынцам, якія носяць, так бы мовіць, “хлебныя прозвішчы”. Ды і момант, каб “расшыфраваць” падзеі з кнігі жыцця гэтых людзей, надзвычай спрыяльны: у лістападзе аграрыі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Вось чаму ў размове зрабіла акцэнт на родавую прыналежнасць субяседнікаў да зямлі-карміцелькі, распытала пра іх адносіны да хлебаробскай працы.

Адметны след на шчучынскай зямлі

Днямі свой 80-гадовы юбілей адзначыў Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Шчучына Анатоль Паўлавіч Майстровіч. Так склалася жыццё, што зараз гэты паважаны чалавек жыве ў абласным цэнтры. Але за той адметны след, які ён пакінуў падчас працы на Шчучыншчыне, яго прозвішча і цяпер гучыць тут па-асабліваму. Анатоля Паўлавіча памятаюць і паважаюць былыя калегі, узгадваюць добрым словам пацыенты, проста знаёмыя з доктарам людзі. 

Жыць па-вясковаму хай і нялёгка, усе мы вяртаемся зноў да вытокаў...

У адну з субот мы накіраваліся на вёску, каб паглядзець, як жывуць сяляне, і вось што з гэтага атрымалася. 

“Хатка дастатку” заўжды рада гасцям

Сядзіба Валерыя Аркадзьевіча і Алены Іванаўны Паўлюкевічаў у лясной вёсачцы Рыбакі як аб’ект агратурызму пачала працаваць параўнальна нядаўна, але ўжо набыла вядомасць у аматараў вясковага адпачынку. Гэтым летам у разгар грыбнога сезона маладыя сем’і засяляліся на некалькі дзён, каб скарыстацца шчодрасцю тутэйшых гаёў і вярнуцца ў горад ужо з гатовымі марынадамі.

Столярных дел мастер

Деревянную скульптуру двухметрового красавца ёжика, созданную гурнофельским мастером Дмитрием Гущей, Щучинщина представит на областных «Дожинках» в Свислочи.
– Это далеко не единственная моя работа, – рассказывает Дмитрий Викторович. – Я уже выпилил несколько скульптур, создал много других изделий из дерева: скамейки, полки, шкатулки, окна, двери… 

Этот вездесущий Шмидт

Он из тех людей, кто не привык сидеть без работы, кто любое начатое дело непременно доведёт до конца и справится с поставленной задачей наилучшим образом. Этот принцип, которым Виктор Готлибович Шмидт руководствуется по жизни, привили ему сначала семья, где всё с немецкой точностью и на совесть, а затем – почти 30-летняя армейская служба, во время которой довелось воспитывать молодых солдат, а значит, показывать личный пример безупречности и ответственности.

У нашым родзе-”агародзе” ўраджай на таленты

У кожнага з нас ёсць надзвычай каштоўны скарб – нашы прозвішчы. Яны рознага паходжання і гучання, але каранямі сыходзяць у даўніну, бо насілі іх да нас (толькі ўдумайцеся!) сотні, а то і тысячы людзей. Развагі пра гэта аднойчы навялі на думку распачаць новы творчы праект. Атрымалася вось як. Адшукваючы ў тэлефонным даведніку патрэбны нумар, звярнула ўвагу на незвычайнае прозвішча абанента. Перагарнула старонку і... быццам прыадкрыла дзверы ў кладоўку з сапраўднымі фамільнымі каштоўнасцямі.

Секрет долголетия – доброта и любовь к людям

На днях Капитолина Ивановна Дубинская – бывшая учительница биологии, отдавшая педагогике более четырёх десятилетий, отметила свой 90-летний юбилей.

Страницы