Экономика

Упершыню ў нашым раёне стартуе сумесны праект аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама і завода “Праймілк”

У рамках праекта вучні трох гарадскіх школ і гімназіі на некаторы час адчуюць сябе сапраўднымі супрацоўнікамі гэтага суперсучаснага прадпрыемства, каб больш глыбока пазнаёміцца з наладжанай вытворчасцю, пранікнуцца своеасаблівым заводскім духам, паспрабаваць сябе ў розных спецыяльнасцях. З якой мэтай? Усё проста!

Аграрыі філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” аднымі з першых у раёне прыступілі да пасяўной кампаніі

Спачатку засеялі 25 гектараў яравым аўсом, а затым узяліся за ячмень. Каб укласціся ў аптымальны тэрмін, перайшлі на дзесяцігадзінны рабочы дзень.

Унікальны апырсквальнік з шырокімі магчымасцямі набылі ў СВУ “Пратасаўшчына, за адзін праход ён ахоплівае паласу поля шырынёй 28 метраў

У СВУ “Пратасаўшчына” набылі навейшы самаходны высокаклірусны апырсквальнік АВС-4224 айчыннай вытворчасці, якіх у Беларусі пакуль налічваецца ўсяго шэсць. Жалезны волат абышоўся гаспадарцы ў 380 тысяч рублёў.

Перад пачаткам пасяўной кампаніі ў СВУ “Пратасаўшчына” прайшоў раённы семінар

Як толькі надвор’е стане больш сухім і цёплым, у гаспадарках раёна пачнуць пасяўную кампанію. А пакуль шчучынскія аграрыі актыўна рыхтуюць глебу да сяўбы, уносяць неабходныя мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Што эфектыўней выкарыстоўваць: вадкую карбамідна-аміячную сумесь ці грануліраваны карбамід? Якой павінна быць колькасць дзеючага рэчыва на гектар?

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Дзесяцікласнікі гімназіі г. Шчучына пабывалі на экскурсіі ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”

Навошта ў зернеўборачным камбайне джойстык? Як пякуць духмяны хлеб? Які смак у шчучынскай каўбасы? Аб гэтым і многім іншым дзесяцікласнікі гімназіі г. Шчучына даведаліся падчас экскурсіі ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”.

Якія эксперыменты арганізоўваюць жывёлаводы раёна для забяспячэння высокай сярэднясутачнай прывагі?

Як атрымаць здаровы прыплод? Чым неабходна карміць цялят? Як захаваць здароўе маладняку і забяспечыць высокія сярэднясутачныя прывагі? Гэтыя і многія іншыя важныя пытанні разглядаліся падчас выязнога семінара, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі гаспадарак Шчучыншчыны, а таксама ветурачы, галоўныя заатэхнікі, эканамісты і бухгалтары.

Важный шаг к устойчивому развитию

Активная разработка стратегии устойчивого развития начинается в Щучинском районе. Недавно в гимназии прошла конференция, посвященная подготовительному этапу этого масштабного проекта. Участие в ней приняли эксперты и инициативная группа, созданная из представителей местной власти, различных служб, организаций района и многих других.

В Щучине количество вакансий превышает число безработных в 14 раз (+видео)

С довольно нетипичной проблемой столкнулись в Щучине. Там количество вакансий превышает число безработных в 14 раз. Привлекательный инвестиционный климат в райцентре позволил создать за последние годы десятки новых предприятий. Как результат - в регионе появились сотни новых рабочих мест. Закрыть их собственными силами не получается.

Працоўны калектыў аўтапарка №12 г. Шчучына заняў першае месца на раённых спаборніцтвах сярод суб’ектаў гаспадарання абслуговага сектара эканомікі

Пачатак гэтага года для філіяла “Аўтамабільны парк №12 г. Шчучын“ ААТ “Гроднааблаўтатранс“ быў авеяны вельмі святочнай падзеяй – урачыста сустрэлі 60-годдзе аўтапрадпрыемства яго работнікі і ветэраны працы ў студзені. А ў сакавіку зноў парадавала прыемная навіна – працоўны калектыў заняў першае месца на раённых спаборніцтвах сярод суб’ектаў гаспадарання абслуговага сектара эканомікі.

Щучинский завод “Автопровод” - лучший среди предприятий промышленности района

Продукция ОАО “Щучинский завод “Автопровод” на протяжении полувека была и остаётся востребованной на современном рынке промышленности. Предприятие неоднократно становилось лауреатом конкурсов “Лучшие товары Республики Беларусь” и “Премия Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества”.

Страницы