Спорт и туризм

Мастер-класс от лидера: в Щучине прошла пиар-акция "Юные инспекторы дорожного движения"

Отряд ЮИД СШ№1 "Светофор" в рамках пиар-акции провёл для всех желающих мастер-класс по обучению безопасной езде на велосипеде.

Мальчишки и девчонки с велосипедами и без облюбовали городскую площадь, где развернулась полноценная площадка для отработки практической езды, стенды с информацией об успехах "Светофора" и многочисленные кубки ребят.

Падарожжа на колах, або Журналісты раскрываюць таямніцы шчучынскіх славутасцей

Шчучыншчына не перастае здзіўляць нас сваімі прыгожымі краявідамі. Нам ёсць чым парадаваць сябе і здзівіць турыстаў. Здаецца, усе кропкі на карце раёна вывучаныя, аднак варта апынуцца ў якім-небудзь гістарычным месцы, як зноў і зноў адкрываеш новыя таямніцы роднага краю. Чацвёрка журналістаў “Дзянніцы” вырашыла паддацца моднай тэндэнцыі – пракласці свой веламаршрут – і накіравалася ў некалькі населеных пунктаў раёна. Затым кожны сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і паглядзеў на нашы славутасці пад іншым вуглом.

Для чаго ствараць турыстычны прадукт, распавёў начальнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі райвыканкама А.Г. Амшэй

Пра неабходнасць фарміравання турыстычнай індустрыі, стварэнне камфортных умоў для турыстаў цяпер гаворыцца на самых розных узроўнях. Гістарычна і тэрытарыяльна шчучынская зямля вельмі цікавая. Мы ўсё больш даведваемся аб багатай гістарычнай спадчыне, якая ў нас ёсць, і можам граматна яе выкарыстоўваць. Аб праблемных момантах і перспектывах развіцця турызму ў раёне расказвае начальнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі райвыканкама А.Г. Амшэй. 
– Аляксандр Генрыхавіч, чым прадстаўлены турыстычны патэнцыял раёна?

У Шчучыне стартаваў Тыдзень мабільнасці

Ён пачаўся з велапрабегу "Немэнскі веламарафон", прысвечанага Дню нараджэння нашага знакамітага земляка Чэслава Немэна.  

Веласпартсмены сабраліся каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі, адкуль усе разам накіраваліся на свята ў Старыя Васілішкі.

МФК “Шчучын” прыняў удзел у міжнародным турніры па міні-футболе ў Беластоку

МФК “Шчучын” прыняў удзел у міжнародным турніры па міні-футболе ў Беластоку, прысвечаным 20-годдзю мясцовага футбольнага клуба “DTS Helios”. 

“Скураны мяч” рэспублікі – у шчучынскіх футбалістак

У Мінску прыйшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага клуба. Упершыню у турніры прынялі ўдзел і дзяўчынкі, у тым ліку і шчучынская каманда "Надзея", якая адстойвала гонар Гродзеншчыны.

Як у Жалудку свая чэмпіёнка з’явілася, ведае настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жалудоцкай СШ імя Урублеўскага Наталля Цывінская

 У гарадскім пасёлку яе добра ведаюць як настаўніка. А вось пра яе сур’ёзныя дасягненні ў веласпорце мала хто чуў.

Шчучынскія баксёры вызначыліся ў Еўропе

У сталіцы Чэхіі Празе прайшоў Кубак Еўропы па кікбоксінгу. У гэтых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 500 спартсменаў з 16 краін свету, у тым ліку і выхаванцы трэнера Міхаіла Пятровіча Кавалёва.

Шчучынскі баксёр Яўгеній Макей у фінале перамог сур’ёзнага саперніка з Польшчы і заваяваў “золата”. У рашаючым баі ў напружанай барацьбе шчучынец Сямён Ступакевіч саступіў саперніку з Чэхіі і заняў другое месца. Наш спартсмен Кірыл Куц таксама дастойна выступіў на рынгу і быў ўзнагароджаны бронзавым медалём.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці пройдзе ў Шчучыне

Шчучын зноў прыме ўдзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці, які праходзіць кожны год з 16 па 22 верасня з мэтай заахвочвання краін Еўропы ўкараняць і садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых мер у галіне транспарту, а таксама запрашаць людзей паспрабаваць альтэрнатывы выкарыстання аўтамабіля. Арганізатарам Еўрапейскага тыдня мабільнасці выступае Асацыяцыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнесу больш чым з 45 краін свету.

Як футбол аб’ядноўвае сапраўдных балельшчыкаў, расказаў шчучынец Ян Мыслівец

Ян Леанардавіч Мыслівец нават і не думаў, што аднойчы яму давядзецца зрабіць немалы ўнёсак у футбольнае жыццё Шчучына. Як самы актыўны балельшчык ён займаецца прасоўваннем групы футбольнага клуба “Шчучын” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” і стараецца наведаць кожны матч раённай каманды.
– Настаўнікам фізкультуры ў нашай школе ў Галавічполі быў Георгій Аляксеевіч Бялко, ён вельмі заахвочваў многіх вучняў да спорту, – успамінае Ян Леанардавіч. – Яго цікавілі лёгкая атлетыка, гандбол, валейбол. А мне больш падабаўся футбол – гульня дынамічная і захапляючая.

Страницы