Семья

ФОТОФАКТ: Дедушка Мороз и Снегурочка поделились новогодним настроением со щучинцами

Весёлую развлекательную программу подготовили для горожан работники Новодворского Дома культуры. С песнями водили хороводы возле новогодней ёлки, устраивали конкурсы для взрослых и ребятишек. Мальчишки и девчонки пришли на праздник подготовленными – детвора бойко читала стихи наизусть и получала сладкие подарочки от Деда Мороза и Снегурочки. Уже традиционными стали фотографии возле ёлочки и светящихся шаров на площади: многие щучинцы поспешили сделать праздничные снимки на память.

Вместе со всеми водила хороводы возле ёлочки Юлия ТИМОЩУК. Фото автора.

Адзінокім прадастаўляецца... сям’я. Новыя формы сацыяльнага абслугоўвання прыжываюцца на Шчучыншчыне

Сабраўшыся на лавачцы ля аднаго з дамоў, пенсіянеры гутарылі пра жыццё-быццё. Зайшла размова і пра тое, як будуць зімаваць. Адна з жанчын не хавала задаволенасці: хата дабротная, дроў купіла, дзеці непадалёку... Другой бабулі зімаваць складаней: адзіны сын далекавата жыве, працуе, часта да маці не наездзіцца. Але ў вёсцы пляменніца з сям’ёй – калі што, дапаможа, пераканана жанчына. Цяжэй іх 83-гадоваму суседу, непакояцца кабеты. Пражыў бабылём, застаўся адзін-адзінюткі, ногі хворыя. Блізкай радні няма, а далёкай – не да яго.

Карані і крылы сям’і Гайдукевіч

Ірына Гайдукевіч – рэпетытар польскай мовы. А яшчэ – мама двух сыночкаў і дачушкі. Саша, Паша і Вера – маміны любоў і гонар. Мы запыталі ў Ірыны, ці лёгка выхоўваць траіх дзетак і ў чым сакрэт шчаслівай сям’і? 

Мама пяцярых дзетак Таццяна Грэцкая ўзнагароджана ордэнам Маці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 6 верасня падпісаў Указ №361 аб узнагароджанні мнагадзетных матуль нашай краіны ордэнам Маці. Ёсць сярод гэтых жанчын і дзве нашы зямлячкі – жыхарка в. Сарокі Орлеўскага сельсавета Таццяна Канстанцінаўна Васюк і шчучынка Таццяна Аляксандраўна Грэцкая. Пра матуліна шчасце Таццяны Канстанцінаўны, якая разам з мужам Андрэем Станіслававічам выхоўваюць шасцярых дзетак, мы расказвалі ў маі на старонках нашай газеты. А сёння наш аповед – пра маму пяцярых дзетак Таццяну Аляксандраўну Грэцкую. 

Праект "Фамільная каштоўнасць": расказваем пра жыхароў Шчучыншчыны, якія маюць прозвішчы, сугучныя з прафесіямі, відам дзейнасці ці рамяством

На гэты раз героямі нашага творчага праекта сталі людзі, якім лёсам наканавана насіць прозвішчы, сугучныя з прафесіямі, відам дзейнасці ці рамяством. Дарэчы, такіх на Шчучыншчыне многа: Кузняцовы, Мельнікі, Шкляры, Ткачы, Бондаравы, Ганчарыкі, Бортнікі... З такімі прозвішчамі не сорамна і на пір, і ў мір, і ў добрыя людзі. З траімі прадстаўнікамі “працоўнай суполкі” мы пагутарылі пра вытокі любві да малой радзімы, шляхі-дарогі, захапленні і простыя жыццёвыя рэчы. 

Продолжаем проект "Какие наши годы!". А как Орловы “залетели” на Щучинщину?

Своему делу Мария Анатольевна и Валерий Иванович Орловы посвятили много лет жизни. Именно они стали пионерами в зарождении частного бизнеса в непростые годы, когда многие не знали, что ожидать от завтрашнего дня. Недавно директор ООО “АреолСтарт» Мария Анатольевна Орлова отозвалась на нашу просьбу поделиться дорогими сердцу воспоминаниями. Она была очень откровенной – эта умная, талантливая, трудолюбивая и целеустремленная женщина, настоящая бизнес-леди с неуёмной энергией, генератор идей, любящая мама и бабушка… 

У Астрыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”

Гэты конкурс ужо стаў традыцыйным для Шчучыншчыны і прыйшоўся даспадобы многім жыхарам. У мінулую нядзелю на стадыёне Астрынскай сярэдняй школы за лідарства змагаліся 6 сямей, якія з’ехаліся з розных куточкаў нашага раёна. 

Падтрымаць удзельнікаў завіталі госці – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.В. Ганчарук, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Г.Ф. Шандроха, выконваючая абавязкі першага сакратара РК БРСМ А.А. Цынгалёва і іншыя. Прыемна было бачыць сярод балельшчыкаў старшынь сельвыканкамаў. 

Крымінальны вышук – гэта праца ў камандзе

Антон Мікалаевіч Кавалеўскі прысвяціў шчучынскай міліцыі амаль 30 гадоў свайго жыцця, 20 з якіх – крымінальнаму вышуку. Толькі з добрай камандай можна раскрываць і прадухіляць злачынствы, стаяць на варце спакою землякоў, ахоўваць правапарадак. У былога начальніка аддзялення крымінальнага вышуку такая каманда была. Сёння ён з цеплынёй успамінае тых, хто самааддана працаваў побач.

Шэсцьдзясят пяць год разам і душа ў душу пражылі жыхары в. Доўгая Орлеўскага сельсавета Іосіф Іванавіч і Ганна Уладзіміраўна Зубель

Сваё жалезнае вяселле яны адзначалі першага чэрвеня – менавіта ў гэты дзень у 1953 годзе быў зарэгістраваны іх шлюб. Павіншаваць юбіляраў з такой сур’ёзнай датай сабраліся іх дзеці, унукі, праўнукі. Завітаў у гэту гасцінную хатку ў самым пачатку вёсачкі і старшыня Орлеўскага сельвыканкама Андрэй Георгіевіч Шэршань. Ён пажадаў мужу і жонцы моцнага здароўя, яшчэ доўгіх год сумеснага жыцця і ўручыў Ганне Уладзіміраўне кветкі і памятныя сувеніры. 

Страницы