Нас чытаюць у Васілішках і Вялікім Мажэйкаве

Сёння мы зноў сустрэліся са сваімі адданымі чытачамі. Зранку накіраваліся ў аграгарадкі Васілішкі і Вялікае Мажэйкава. Не абмінулі спецыялістаў ААТ “Васілішкі” і саўгаса “Вялікае Мажэйкава”.

Мы ўдзячны ўсім, хто сёння прыняў удзел у Дні падпісчыка. Асабісты дзякуй паштальёнам, якія дапамагалі нам падчас падпіскі А.С. Шышко і С.А. Сярко.

Сёння мы яшчэ раз пераканаліся, што “Дзянніца” стала любімай для многіх, а значыць нашы намаганні не дарэмныя.

Дарэчы, кожны, хто падпісаўся “раёнку” на квартал, атрымаў прыемны падарунак.

У вас таксама ёсць шанц выпісаць нашу “Дзянніцу”. Паспяшайцеся на пошту і будзьце ў курсе ўсіх навін. Заставайцеся з намі!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

denpodpischika2.jpg

denpodpischika3.jpg

denpodpischika4.jpg

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)