Бліскучы ўзлёт орлеўскіх “Арлянят” (+фота)

Орлеўская хакейная каманда “Арляняты” ў малодшай узроставай групе дывізіёна “Б” стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За чэмпіёнскі тытул змагаліся шэсць каманд, і кожная імкнулася перамагчы. Нашы “Арляняты” прадэманстравалі выдатную камандную гульню і прабіліся ў фінал, дзе разграмілі хакейную зборную “Альянс” з Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) з лікам 5:0. Орлеўскі хакеіст Аляксей Рымко па колькасці забітых шайбаў быў прызнаны лепшым бамбардзірам турніру, а яго сябра па камандзе Аляксей Шэршэнь – лепшым варатаром.

000028_38E829886BF3D07C432580E90030B70C_960571.jpg000028_38E829886BF3D07C432580E90030B70C_635040.jpg000028_38E829886BF3D07C432580E90030B70C_887203.jpg

– Канкурэнцыя падчас спаборніцтваў была вельмі сур’ёзнай, – зазначае трэнер орлеўскай каманды Уладзімір Уладзіміравіч Хелскі. – Аднак я ні на хвіліну не пераставаў верыць у сваіх выхаванцаў. І яны не падкачалі: упэўнена абыгралі сапернікаў з Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, забілі 25(!) галоў, а прапусцілі ўсяго тры. Вельмі ганаруся іх перамогай: такога ў гісторыі орлеўскага хакея яшчэ не было!              

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота БелТА.

Средняя: 5 (1 оценка)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)