Плённа папрацавалі – гарадскі парк прыбралі 

Сёння актывісты “БРСМ” і “БРПА”, члены камуністычнай партыі Беларусі, прадстаўнікі ГА “Белая Русь”, Беларускага саюза жанчын і іншых грамадскіх арганізацый раёна масава выйшлі на рэспубліканскі суботнік, каб навесці парадак у гарадскім парку. 

– Гэта адно з любімых месц адпачынку шчучынцаў, – зазначае выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Генрыхавіч Амшэй. – У парку часта сустракаюцца закаханыя пары, маладыя мамы гуляюць са сваімі дзеткамі. Падлеткі спяшаюцца сюды, каб пагуляць у валейбол, пакатацца на роліках і веласіпедах. Вельмі важна, каб тут заўсёды быў парадак. Вось мы і вырашылі правесці генеральную ўборку! 
Усяго ў суботніку прынялі ўдзел каля 40 чалавек. Удзельнікі працоўнага дэсанту зграбілі ў кучы мінулагодняе лісце і сухое галлё, сабралі пустыя бутэлькі, пакеты ад чыпсаў і іншае бытавое смецце. Усяго праз дзве гадзіны гарадскі парк быў прыбраны і значна памаладзеў. 
Аляксандр КАСПЯРЧУК. 
Фота аўтара.

izobrazh_009.jpg

izobrazh_024.jpg

izobrazh_013_0.jpg

izobrazh_037.jpg

izobrazh_048.jpg

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)