Па здароўе – усёй сям’ёй!

З самай раніцы ў цёплы суботні дзень у вучняў, настаўнікаў і бацькоў Дэмбраўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы панаваў вясёлы настрой. Усе яны згуртаваным калектывам рыхтаваліся да спартыўнага свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Дзеці рэпетыравалі музычныя нумары, развешвалі плакаты, настаўнікі фізкультуры рыхтавалі спартыўны інвентар, бацькі паўтаралі са сваімі дзецьмі сямейныя дэвізы і разміналіся.

Правядзенне Дня здароўя стала традыцыйным. У спаборніцтвах удзельнічалі зборныя каманды дзвюх сямей: Школьных і Скорб. Сапернікі віталі адзін другога спартыўнымі дэвізамі-заклікамі, а затым… Мамы дэманстравалі спрыт і сілу падчас перадачы эстафетнай палачкі, а вось таты развівалі хуткасць у бегу з перашкодамі. Дзеці ж паказалі вытрымку і знаходлівасць у конкурсах “Гонка у абручах”, “Хакей”, “Мазгавы штурм”. Самым вясёлым і інтрыгуючым аказаўся конкурс “Перацягванне каната”. Каманды “Ягуар” і “Ракета” доўга спаборнічалі ў сіле, цэнтр каната знаходзіўся некаторы час на адным і тым жа месцы. Але хвіліна, другая – і перамога аказалася на баку «ракетчыкаў».
Група падтрымкі з ліку вучняў-пачаткоўцаў спявалі вясёлыя песні, танцавалі спартыўны танец, дэкламавалі вершы. З вялікім задавальненнем усе прысутныя апладзіравалі выступленню групы чарлідараў. 
Журы не толькі падлічвала заваяваныя камандамі ачкі, але і вылучала пераможцаў у намінацыях. Кожны ўдзельнік каманды атрымаў узнагароду-медаль у намінацыях “Самы спрытны”, “Самы моцны”, “Самы хуткі” і салодкі прыз.

 Аксана БОДАК,  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дэмбраўскага дз/с-СШ.

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)