Самыя актыўныя і пазітыўныя

Нядаўна ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшло выязное пасяджэнне абласной грамадска-актыўнай школы 
«У актыве».

Удзел у пасяджэнні прынялі самыя творчыя і незаспакоеныяныя піянеры раёна і вобласці, старшыя піянерскія важатыя і старшыні піянерскай арганізацыі Гродзенскай вобласці. Павітаць актывістаў прыйшлі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В.П. Чыжык, дырэктар Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі І.П. Дзегцярова, першы сакратар РК ГА «БРСМ» А.С. Богдзель. 

img_9843.jpg
Падчас пасяджэння адбылося знаёмства з сацыяльна значнымі ініцыятывамі, асноўнымі напрамкамі дзейнасці і дасягненнямі Шчучынскага раённага савета піянерскай арганізацыі. Прадстаўнікі Дзіцячай палаты абласнога і раённага саветаў ГА «БРПА» сталі ўдзельнікамі пазнавальнага мерапрыемства «Інтэрнэт-прастора і сацыяльныя сеткавыя сэрвісы ў рабоце піянерскай арганізацыі». 
Удзельнікі школы актыва змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю і вопытам работы піянерскай дру­жыны «Вік­то­рыя» гім­на­зіі г. Шчучына.

img_9883.jpg 

Таццяна ТРАХІМЧЫК, старшыня РС ГА «БРПА». 

Фота Людмілы НЕМНА.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)