Вяскоўцы наводзяць парадак

 

У населеных пунктах Астрынскага сельсавета праходзяць суботнікі па навядзенні парадку і санітарнай ачыстцы. Так жыхары вёскі Кобраўцы на чале са старастай Ганнай Віктараўнай Крываблоцкай дружна выйшлі на ўборку парка, сэрцам якога з’яўляецца памятны знак у гонар загіўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вяскоўцам з задавальненнем дапамагалі валанцёры з Астрынскай СШ імя Цёткі. Тэхніку для вывазу смецця выдзеліла Шчучынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

 

Стала чыста і на тэрыторыі аграгарадка Новы Двор, дзе мясцовыя школьнікі навялі парадак не толькі ў цэнтры, але і ў перыферыйных куточках, да якіх раней не даходзілі рукі. У Берштах стараста Аляксандр Аляксандравіч Васілевіч сабраў каманду актывістаў як з гэтай вёскі, так і з суседняй Бераставіцы. Талакою людзі прывялі ў належны стан мясцовыя могілкі, удзяліўшы асаблівую ўвагу тым пахаванням, да якіх па нейкіх прычынах даўно не прыходзілі сваякі.

 

-- Гэта вельмі добрая тэндэнцыя, калі аб’ядноўваюцца людзі, прадстаўнікі розных пакаленняў, каб сумесна зрабіць добрую справу, пакінуць след на зямлі, -- гаворыць старшыня Астрынскага сельвыканкама Наталля Іванаўна Лебядзевіч. – Мы падтрымліваем і вітаем такія пачыны. На жаль, нашы вёсачкі старэюць, зусім нямоглымі становяцца іх жыхары, таму дапамога малодшых, валанцёраў-школьнікаў тут вельмі каштоўная. І сёння мы бачым прыклад у гэтым.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!